• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ падтрымлівае ўкраінскіх калег і заклікае сябраў праявіць максімальную салідарнасць з украінскімі медыя

    Заява ў падтрымку ўкраінскіх калег

    Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае салідарнасць з усімі журналістамі, якія працягваюць выконваць свой прафесійны доўг ва ўмовах вайны, якая развязана Крамлём.

    Мы захапляемся працаю ўкраінскіх калег, якія пад шквальным агнём агрэсара працягваюць выконваць свае прафесійныя абавязкі, рызыкуючы жыццямі.

    Мы ганарымся нашымі беларускімі сябрамі, якія засталіся ва Ўкраіне, каб даносіць праўду пра злачынства расійскіх агрэсараў да беларускай і сусветнай аўдыторыі.

    Беларускія незалежныя журналісты і нашы ўкраінскія калегі заўсёды былі разам. Мы разам рэалізоўвалі журналісцкія праграмы, разам выступалі ў абарону рэпарцёраў, падтрымлівалі адзін аднаго падчас працы на Майдане ў 2014‑м і на мінскіх вуліцах у 2020‑м. Разам мы і цяпер.Вы можаце разлічваць на нашу дапамогу.

    Не трэба атаясамліваць дзеянні ўладаў Беларусі з пазіцыяй беларускага народу. Нават пад пагрозай пераследу беларусы выступаюць у падтрымку Украіны. Даносяць праўду пра вайну ў сваіх медыя, выходзяць на мірныя пратэсты і трапляюць за гэта ў турмы, збіраюць гуманітарную дапамогу і дапамагаюць украінцам у эвакуацыі.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў падтрымлівае ўкраінскіх калег і Украіну і заклікае журналісцкую супольнасць праявіць максімальную салідарнасць з украінскімі медыямі.

    Не — расійскай вайсковай агрэсіі ва Украіне!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці