Адзін шэры, двое рыжых — у рэдакцыю “Газеты Слонімскай” падкінулі кацянят
Для сяброў ГА "БАЖ" са Слоніма і ўсёй рэдакцыі “Газеты Слонімскай” падкормліваць бадзячых жывёлаў і знаходзіць для іх гаспадароў — не навіна. У газеце і на сайце выдання ўжо не першы год дзейнічае рубрыка “Животные ищут дом". Але каб падкінулі адразу траіх кацянят — такое здарылася ўпершыню.
Відаць, з нагоды афіцыйнага Дня Незалежнасці трэцяга ліпеня ў рэдакцыю “Газеты Слонімскай” на Чырвонаармейскую вуліцу падкінулі аднаго шэрага і двое рыжых коцікаў. Дакладней, дваіх коцікаў і адну кошачку. Памяншальна-ласкальныя суфіксы тут вельмі дарэчы. Бо малыя, па агульнаму прызнанню рэдакцыйнага калектыву, вельмі сімпатычныя.
Зрэшты, паважаныя калегі, слонімскіх коцікаў вам у навінную стужку па даручэнні Слонімскай суполкі БАЖ сёння прапануе Таццяна Плахетка (Дзенісюк) у сваім фотанарысе.
А кацянятам будзем шукаць гаспадароў усёй Слонімскай філіяй.