Адвакат змагла сустрэцца з затрыманым журналістам Андрэем Аляксандравым
Адвакат затрыманага журналіста Андрэя Аляксандрава Вольга Карпушонак увечары 14 студзеня змагла сустрэцца з падабаронным падчас допыту ў ізалятары часовага ўтрымання ў 1-м завулку Акрэсціна ў Мінску.
«Андрэй жывы-здаровы, умовы нармальныя, націску не аказваюць», — паведаміла БелаПАН адвакат.
Паводле яе слоў, 15 студзеня каля 13 гадзін мінае трое сутак з моманту затрымання, пасля чаго Аляксандрава павінны адпусціць альбо пакінуць пад вартай.
Аляксандраў быў затрыманы 12 студзеня як падазраваны па крымінальнай справе, распачатай паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). «Згаданы грамадзянін затрыманы ў сувязі з усталяваннем дачынення да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што адбыліся на тэрыторыі Мінска», — паведаміла БелаПАН на наступны дзень афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Кацярына Гарлінская.
Затрыманая таксама дзяўчына Аляксандрава Ірына Злобіна.
14 студзеня ў офісе БелаПАН, дзе Аляксандраў у 2014—2018 гадах працаваў намеснікам дырэктара, прайшоў вобшук. Канфіскаваная частка тэхнікі і носьбітаў інфармацыі. У пастанове на вобшук таксама фігураваў артыкул 293 КК (масавыя беспарадкі).