• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Аднакласнікі» перайшлі на беларускую мову

    Расейская сацыяльная сетка прадставіла інтэрфейс на беларускай мове. Беларусь — другая пасля Расеі краіны па колькасці карыстальнікаў «ОК». Аднак беларуская мова стала пятнаццатай у спісе даступных моваў платформы — пасля нямецкай, румынскай і турэцкай.

    28 сакавіка ўсе карыстальнікі «Аднакласнікаў» у Беларусі атрымалі паведамленні пра магчымасць пераходу на лакальную мову ў інтэрфейсе сацыяльнай сеткі.

    Пасля ўключэння на любой з прыладаў беларуская мова аўтаматычна падключаецца на ўсіх іншых версіях «ОК» карыстальніка.

    Для запуску моўнай версіі сэрвіс пераклаў больш за 100 тысячаў словаў. Самым кароткім словам у інтэрфейсе аказалася «ў», а самым доўгім — «канфідэнцыяльнасць».

    «Пераклад закрануў не толькі элементы інтэрфейсу, але і логіку працы часткі платформы. Напрыклад, цяпер некаторыя падарункі можна знайсці пры дапамозе запытаў па-беларуску: «усміхніся», «цеплыня», «цацка» і іншых», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

    Пасля пераключэння на беларускую паведамленні, у тым ліку па электроннай пошце, таксама пачнуць прыходзіць па-беларуску, а шапка старонкі набывае беларускі арнамент.

    Беларусь — другая краіна пасля Расеі па колькасці карыстальнікаў «ОК». Штомесяц сацыяльную сетку наведваюць 2,7 млн карыстальнікаў з нашай краіны — амаль кожны трэці жыхар.

    Найбольш папулярныя «Аднакласнікі» сярод беларусаў 25–45 гадоў.

    Адная з найбольш папулярных формаў інфармацыі на платформе – відэаролікі. У сярэднім беларусы глядзяць там кожны месяц каля мільярду кароткіх фільмаў. Рэпартажы «Белсату» збіраюць штомесяц больш за 50 тысячаў праглядаў.

    Паводле звестак Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру, «Аднакласнікі» – самая папулярная сацыяльная сетка ў Беларусі – яе наведваць 68,8 % карыстальнікаў падобных сэрвісаў. 11,6 % беларусаў называюць «ОК» ўлюбёным інтэрнэт-рэсурсам.

    Беларуская мова даступная карыстальнікам «ОК» на экране камп’ютару, у мабільнай версіі старонкі і ў прыкладаннях на «iOS» і «Android».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці