• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрытыя дадзеныя супраць фэйкаў пра мігрантаў у Еўропе

    Брытанскі рэсурс Independent піша пра жыхарку Нямеччыны імём Каралін, якая распрацавала інструмент для разбурэння міфаў пра мігрантаў — Hoaxmap. Гэта мапа, якая першапачаткова ахоплівала толькі Нямеччыну, але цяпер на ёй таксама ёсць дадзеныя пра Аўстрыю і Швейцарыю. 

    Дадзеныя збіраюцца краўдсорсінгам праз мэйл і Twit­ter (у акаўнта на момант напісання гэтага паста было 2310 падпісантаў). Дадзеныя катэгарызаваныя і даступныя для скачвання ў розных фарматах (у тым ліку Exhib­it JSON).

    З дапамогай інструмента людзі могуць адсочваць непраўдзівую інфармацыю пра ўцекачоў, якая распаўсюджваецца праз СМІ ці сацыяльныя сеткі. Фэйкі адзначаныя на мапе кропкамі, у залежнасці ад таго, у якім горадзе яны нарадзіліся. Можна клікнуць на любую і пабачыць кароткае абвяржэнне ды перайсці на першакрыніцу з хлуслівай інфармацыяй. У калекцыі ёсць вядомы ў нас міф пра згвалтаваную дзяўчынку, ці, напрыклад, гісторыя пра тое, як мігранты забіваюць лебядзей.

     

    hoaxmap

    Каралін мае на мэце стварыць электронны архіў, які дапаможа людзям фільтраваць інфармацыю адносна міграцыйнага крызісу ў Еўропе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці