• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адказы на запыт незалежнага выдання апублікавалі ў дзяржаўнай газеце

    Карэспандэнтка «Intex-press» (Баранавіцкая незалежная газета) Алена Зелянко звярнулася да начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Баранавіцкага гарвыканкама Андрэя Сямашкі з просьбай адказаць на пытанні, якія тычацца будаўніцтва арэнднага жылля ў Баранавічах.

    Пасля некалькіх зваротаў журналісткі чыноўнік Баранавіцкага гарвыканкама сказаў, каб Зелянко адправіла яму пісьмовы запыт – ён дашле адказ, а размаўляць не можа, бо заняты.

    30 кастрычніка, пасля карпатлівай працы карэспандэнта, у гарвыканкам быў адпраўлены запыт з 10 пунктаў, якія ўключаюць 17 пытанняў (для таго, каб атрымаць паўнавартасныя адказы ад чыноўніка ў пісьмовым выглядзе, калі журналіст нічога ўдакладніць не можа).

    Якое ж было здзіўленне рэдакцыі, калі 12 лістапада ў дзяржаўнай газеце «Наш край» быў апублікаваны артыкул яе галоўнай рэдактаркі Таццяны Карпік, дзе Андрэй Сямашка якраз і адказаў на пытанні незалежнага выдання.

    У той жа дзень «Intex-press» атрымала ліст з гарвыканкама, у якім чыноўнік апавясціў рэдакцыю, што «інфармацыя пра арэнднае жыллё падрабязна адлюстраваная ў газэце “Наш край””.

    «Расцэньваем гэта як нядобрасумленную канкурэнцыю двух гаспадарчых суб’ектаў, – сказалі службе маніторынгу ГА “БАЖ” у рэдакцыі “Intex-press”. – Многія чыноўнікі працуюць з незалежным выданнем праз пісьмовыя запыты. Цалкам магчыма, што цяпер яны пачнуць рэгулярна практыкаваць такі спосаб “супрацоўніцтва”. Тады журналістам раёнкі можна будзе без усялякіх сумненняў выкарыстоўваць чужыя ідэі, тэмы і якасна прапрацаваныя пытанні. Вядома, такая “нягідлівасць” засмучае, хоць, з іншага боку, радуе, што чытачы дзяржаўнага выдання нарэшце атрымалі адказы на талковыя пытанні».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці