• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адбыўся вобшук у кватэры ў кіраўніка спартыўнага партала «Трыбуна» Максіма Беразінскага

    Учора быў вобшук у кватэры ў кіраўніка спартыўнага партала «Трыбуна» Максіма Беразінскага. Пра гэта Максім напісаў у сваім Facebook.

    Па словах Беразінскага, у кватэры, дзе ён год як не жыве, былі ўзламаныя дзверы, з гаспадарамі ніхто перад гэтм не звязваўся. А суседзям сілавікі казалі, быццам бы ў кватэры вараць наркотыкі.

    Вобшук быў у рамках агульнай крымінальнай справы аб масавых беспарадках у мінулым годзе.

    Забралі жорсткі дыск старога кампутара, некалькі старых флэшак, пару белых бранзалетаў, пару чырвоных, магніцік з «Пагоняй» з халадзільніка і біту з лагатыпам Tribuna.com.

    «На днях таксама быў вобшук у яшчэ аднаго з супрацоўнікаў Tribuna.com. Гэта да пытання аб тым, што перамога неяк усё ніяк не прыходзіць, нягледзячы на ​​ўсе спробы пераканаць саміх сябе, што старонка перагорнутая», — піша Максім Беразінскі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці