• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адбылася цырымонія ўручэння БАЖ Сусветнай прэміі ЮНЭСКА / Гільерма Кано за ўнёсак у свабоду прэсы ФОТА

    Адбылася цырымонія ўручэння Беларускай асацыяцыі журналістаў Сусветнай прэміі ЮНЭСКА / Гільерма Кано за ўнёсак у свабоду прэсы. Прэмію для арганізацыі атрымліваў старшыня Андрэй Бастунец.

    Цырымонія прайшла ва Уругваі.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў сёлета стала лаўрэатам Сусветнай прэміі ЮНЭСКА / Гільерма Кано за ўнёсак у свабоду прэсы. 

    Старшыня арганізацыі Андрэй Бастунец падчас цырымоніі ўручэння прэміі выказаў падзяку ўсім журналістам, якія працягваюць працаваць у Беларусі і для Беларусі. Вось вытрымка з яго прамовы падчас урачыстай цырымоніі:

    «Беларуская асацыяцыя журналістаў была створаная ў 1995 годзе як рэакцыя на рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі.  Маніторынг парушэнняў правоў журналістаў, абарона свабоды выказвання, садзейнічанне распаўсюджванню праўдзівай інфармацыі — асноўныя задачы асацыяцыі. БАЖ быў і застаецца адной з найбольш вядомых арганізацый у Беларусі, яго дзейнасць была адзначана і многімі міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку Еўрапарламентам (прэмія Сахарава за свабоду думкі 2004 г.).

    За апошнія 2 гады БАЖ зафіксаваў больш за 1 000 выпадкаў адвольных затрыманняў, збіцця, арыштаў, штрафаў, крымінальнага пераследу журналістаў у Беларусі. Цяпер за кратамі знаходзяцца 24 нашых калегі.

    Хачу выказаць вялікую павагу і падтрымку нашым украінскім калегам і ўсім журналістам, якія працягваюць працаваць ва Украіне, кожны дзень рызыкуючы сваёй жыццём. Ёсць сярод іх і беларускія журналісты.

    І, вядома ж, хачу сказаць тут пра сваіх калегаў, якія працягваюць сумленна працаваць у Беларусі, нягледзячы на задушлівую атмасферу і пагрозу асабістым свабодзе і здароўю.

    Гэтую прэмію БАЖ расцэньвае як падтрымку ўсёй незалежнай журналісцкай супольнасці Беларусі. І спадзяецца, што яна зможа прыцягнуць увагу да пагаршэння сітуацыі са свабодай СМІ ў краіне, якое працягваецца, акажа ўплыў на змяненне гэтай сітуацыі да лепшага, на лёс тых журналістаў, якія цяпер у Беларусі знаходзяцца за кратамі».

    Канферэнцыя ЮНЕСКА да Сусветнага дня свабоды прэсы пад агульнай тэмай «Журналістыка ў лічбавай аблозе» праходзіць ва Уругваі. 

    Адкрываючы канферэнцыю, генеральны дырэктар ЮНЕСКА Одры Азуле (Audrey Azoulay) адзначыла, што «гвалт у дачыненні да журналістаў таксама з’яўляецца гвалтоўным нападам на свабоду грамадства», і падкрэсліла важнасць пошуку спосабаў абароны свабоднай і бяспечнай журналістыкі.

    «Ніколі інфармацыя не была такой даступнай, ніколі расследаванні журналістаў не мелі такіх важных вынікаў, але, магчыма, ніколі раней яны не былі такімі схаванымі і нават заглушанымі», — сказала Одры Азуле.

    «Калі дадзеныя з’яўляюцца новай валютай, узнікае ілюзія, што ўсё павінна быць бясплатным з катастрафічнымі вынікамі для эканамічнай жыццяздольнасці СМІ», — дадала яна, патлумачыўшы, што ўсяго за пяць гадоў даходы ад рэкламы ў друкаваных выданнях скараціліся напалову ва ўсім свеце.

    Незалежная і праўдзівая інфармацыя, «апора дэмакратыі», паводле слоў Азуле, перажывае самыя змрочныя часы з павелічэннем анлайн-пагроз і запалохванняў журналістаў, асабліва жанчын.

    Агулам 8884 журналісты загінулі толькі за тое, што выконвалі сваю працу ў перыяд з 2012 па 2021 год, і амаль у дзевяці з дзесяці выпадкаў гэтыя забойствы застаюцца нераскрытымі, сказала генеральны дырэктар ЮНЕСКА.

    Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш адзначыў у сваім выступе, што «тэхналогіі стварылі новыя каналы дэманстрацыі сілы і злоўжыванняў», — папярэдзіў ён. Але «без свабоды прэсы няма сапраўднай дэмакратыі».

    — Уручаючы прэмію БАЖ, мы падтрымліваем усіх журналістаў ва ўсім свеце, якія крытыкуюць, выступаюць супраць і выкрываюць аўтарытарных палітыкаў і рэжымы, перадаюць праўдзівую інфармацыю і прасоўваюць свабоду выказвання меркаванняў. Сёння мы вітаем і хвалім іх. Мы знаходзім спосаб сказаць: мы з вамі і цэнім вашу мужнасць, — адзначыў старшыня міжнароднага журы прэміі, заснавальнік і дырэктар албанскай медыяарганізацыі Альфрэд Лэла.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці