• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адам Міхнік у інтэрвію Свабодзе: Свабода заўсёды мае сваю цану, і часта яна вельмі высокая

     Эксклюзіўнае інтэрвію былога польскага дысыдэнта, грамадзкага дзеяча, заснавальніка і галоўнага рэдактара папулярнага польскага выданьня Gazeta Wyborcza Адама Міхніка.

    Адам Міхнік расказаў Свабодзе пра сваё стаўленьне да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, пра цану свабоды, пра тое, як пратэсты беларусаў уразілі ўвесь сьвет, і пра сваю павагу да людзей, якія не здаюцца ў турмах.

    Што сказаў Міхнік, цытаты:

    • Утрымаць уладу Лукашэнку дапамог Пуцін.

    • Беларусы самі сабе дапамогуць, а іх саюзьнікам будзе расейская дэмакратыя.

    • Так, як нам дапамагла Перабудова, так беларусам дапаможа тое, што адбудзецца ў Расеі насуперак дыктатуры Пуціна.

    • Цяпер у Беларусі існуе фактычна адзіны бандыцкі рэжым у Эўропе.

    • Заўсёды прыходзіць такі момант, калі «кропля перапаўняе чашу». Масавыя акцыі пратэсту беларусаў, якія ўразілі ўвесь сьвет, не забудуцца і потым вернуцца наступнай хваляй.

    • Як аднойчы сказаў нам тут, у Польшчы, Ян Павал II: «Ня трэба хацець такой свабоды, якая нічога б не каштавала». Свабода заўсёды мае сваю цану, і часта яна вельмі высокая.

    • Не магу кінуць камень у тых людзей, якіх зламала турма, бо паважаю іх за тое, што яны вырашылі зрабіць такія ўчынкі, якія прывялі іх у турму.

    • Але, вядома, самую вялікую павагу я маю для тых, каго турма не зламала. Такія людзі — як агні ў цёмным тунэлі. Яны паказваюць нам, што так можна жыць, што такое жыцьцё мае сэнс, бо яны даюць нам надзею на будучыню.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці