Ад 9 да 12 гадоў калоніі: праваабаронцам «Вясны» запрасілі тэрміны
Сёння пракурор Аляксандр Кароль запрасіў тэрміны для праваабаронцаў "Вясны", для старшыні "Вясны" – максімальны.
У судзе Ленінскага раёна Мінска 9 лютага адбываюцца судовыя спрэчкі па крымінальнай справы супраць старшыні «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (у парадку спецыяльнай вытворчасці). За месяц на працэсе дапыталі сведак, даследвалі ўсе 284 тамы крымінальнай справы і дапыталі праваабаронцаў.
Дзяржаўнае абвінавачванне лічыць, што віна праваабаронцаў паводле ч. 4 арт. 228 («кантрабанда арганізаванай групай») і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») цалкам даказаная. Аляксандр Кароль запрасіў наступныя тэрміны для вясноўцаў:
-
старшыні «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага – 12 гадоў калоніі;
-
намесніка старшыні «Вясны» і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча – 11 гадоў калоніі;
-
каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча – 9 гадоў калоніі;
-
праваабаронцы «Вясны» Дзмітрыя Салаўёва – 10 гадоў калоніі завочна.
Усім узмоцнены рэжым і штраф па пяць тысяч рублёў.
Пад вартай праваабаронцы ўтрымліваюцца з 14 ліпеня 2021 года.
Чытайце яшчэ:
Шэнгенскі бан для журналіста і праваабаронцы. Як бюракратыя прыводзіць да жыццёвай драмы
Дзмітры Плакс: Беларускія справы ў Швецыі сталі менш гучнымі, але не менш важнымі
Сайт барановичского издания Intex-press разблокировали в Беларуси