• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Абвешчаны лонг-ліст Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці

    Аргкамітэт Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці-2024 апублікаваў  доўгі спіс намінантаў. У ім нямала журналістаў.

    Апублікавалі лонг-ліст Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2024

    Намінацыя «Праваабаронца года»

    Намінанты 2024 года:

    1.       Наста Базар

    2.       Вольга Зазулінская

    3.       Марына Касінерава

    4.       Марыя Колесава-Гудзіліна

    5.       Павел Левінаў

    6.       Ганна Маціеўская

    7.       Віктар Мацкевіч

    8.       Таццяна Нядбай

    9.       Леанід Судаленка

    10.   Алёна Чаховіч

    Намінацыя «Журналіст года»

    Намінанты 2024 года:

    1.       … … (Непублічная асоба. Імя і прозвішча журналіста (кі) ёсць у Аргкамітэта)

    2.       Наста Бойка, «Медыязона Беларусь»

    3.       Раман Васюковіч, «Настоящее Время.Беларусь»

    4.       Аляксандр Івулін, Ютуб-канал «ЧестнОК»

    5.       Вольга Класкоўская, «Новы Час»

    6.       Руслан Кулевіч, праект «Мы вернемся»

    7.       Валярына Кустава, праект «Беларус беларусу»

    8.       Вольга Лойка, «План Б»

    9.       Ганна Любакова, блог

    10.   Мікіта Мелказёраў, Ютуб-канал «Жыццё-маліна», інтэрв’ю з праваабаронцамі

    11.   Фёдар Паўлючэнка, REFORM.news 

    12.   Дзіяна Пінчук, сайт Праваабарончага цэнтра «Вясна»

    Намінацыя «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года»

    Намінанты 2024 года:

    1.       Грамадскае расследаванне катаванняў у РУУСах Мінска, «Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў» і «Прававая ініцыятыва»

    2.       «Напішы ліст палітвязню», ініцыятыва беларусаў Варшавы, якія штотыдзень пішуць лісты палітвязням

    3.       Dysi­dent­By

    4.       Ініцыятыва падтрымкі вызваленых палітвязняў «Вольныя»

    5.       BYSOL

    6.       ILIA-By

    7.       Беларуская праваабарончая школа

    8.       Праект «Беларус беларусу»

    9.       Праваабарончая кампанія «Здароўе ў турме»

    10.   Цэнтр Беларускай Салідарнасці

    11.   «Марафон салідарнасці». Кампанія БАЖ па салідарнасці з палітычна зняволенымі журналістамі

    12.   Кампанія жаночай салідарнасці пасля згвалтавання і забойства беларускі ў Польшчы #хопіцьгвалціць

    13.   Ініцыятыва «Фемгрупа»

    14.   Ініцыятыва НАУ па перадачы справы аб дэпартацыі беларусаў у Міжнародны крымінальны суд

    15.   Міжнародная кампанія арганізацыі Tg House Belarus супраць закона аб забароне «ЛГБТ-прапаганды»

    16.   Праект «Палітвязынка»

    17.   Беларусы Беластока, за шматгадовыя акцыі за вызваленне Анджэя Пачобута

    Намінацыя «Праваабарончая салідарнасць»

    Намінанты 2024 года:

    1.       Вольга Брыцікава

    2.       Андрэй Гнёт

    3.       Максім Знак

    4.       Ігар Ільяш

    5.       Марыя Калеснікава

    6.       Марына Леановіч

    7.       Павел Левінаў

    8.       Таццяна Лішанкова

    9.       Наста Лойка

    10.   Ігар Лосік

    11.   Алена Маслюкова

    12.   Марфа Рабкова

    13.   Антон Сташэўскі

    Пра прэмію:

    Прэмія была заснаваная ў 2008 годзе. Беларускія праваабаронцы штогод адзначалі тых, хто зрабіў унёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека ў Беларусі. Пятнаццаць гадоў — вялікі тэрмін. За гэты час не аднойчы мянялася грамадска-палітычная сітуацыя, і разам з ёй мянялася і Прэмія. Ад пачатку Прэмія ўручалася па трох намінацыях: праваабаронца года, адвакат года і журналіст года. У 2016 годзе на змену «Адвакату года» прыйшла намінацыя «Грамадская кампанія ці ініцыятыва года».

    У 2023 годзе Аргкамітэт заснаваў новую, чацвертую намінацыю «Праваабарончая салідарнасць». Гэтая намінацыя дазволіць уганараваць тых, хто зазнаў пакуты пераследу, і ў той самы час узнагародамі ў іншых намінацыях адзначыць праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў, якія працягваюць дзейнасць на карысць беларускага грамадства. Першым пераможцам у новай намінацыі стала Паліна Шарэнда-Панасюк — грамадская актывістка з Берасця.Была затрыманая 3 студзеня 2021 года, атрымала два гады калоніі. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці