• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Абласны суд у два разы знізіў штраф фрылансеру

    Па выніку разгляду скаргі гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага на пастанову суддзі Жлобінскага раёна Валянціны Сапонавай суддзя Гомельскага абласнога суду Васіль Бягун знізіў памер прысуджанага фрылансеру штрафу ў два разы, паменшыўшы яго з 16,8 млн рублёў да 8,4 млн.

    Абласны суддзя паправіў свайго раённага калегу: апошні асудзіў К. Жукоўскага па правілах сукупнасці правапарушэнняў, у той час як па законе неабходна ўжываць правіла аб іх паўторнасці.

    Каментуючы сітуацыю, гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагае журналістам-фрылансерам абараняць у судах правы, заявіў, што абласны суддзя ў дадзеным выпадку выправіў дапушчаную раённым суддзём памылку. У астатнім сітуацыя вакол пераследу фрылансераў пакуль не памянялася.

    «Валянціна Сапонава прызначаная суддзёй толькі ў мінулым годзе. Магчыма, ў яе не хапіла вопыту разгляду адміністрацыйных спраў, вось яна і «секанула» спадара Жукоўскага максімальнымі штрафамі», — падкрэсліў Л. Судаленка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці