• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ААЦ і КДБ будуць сачыць за карыстальнікамі тых беларускіх сайтаў, якіх вызначаць самі

    Лукашэнка падпісаў указ «Аб узаемадзеянні аператараў электрасувязі, пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі і ўладальнікаў інтэрнет-рэсурсаў з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць». Ён пачне дзейнічаць праз 3 месяцы, звяртае ўвагу Reform.by. 

    Дакумент прадугледжвае стварэнне спецыяльнай інфармацыйнай сістэмы электроннага ўзаемадзеяння са спецслужбамі. У якасці тых, хто можа сачыць за карыстальнікамі, вызначаныя ААЦ і КДБ. Раней сачэнне ў рэжыме анлайн вялося толькі за карыстальнікамі аператараў электрасувязі.

    Пад кантроль трапяць не ўсе інтэрнет-рэсурсы, а толькі тыя, каго самі вызначаць спецслужбы. Такія сайты мусяць цягам трох месяцаў зарэгістравацца ў Сістэме тэхнічных сродкаў для забеспячэння аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў (СЗВМ) і наладзіць свае рэсурсы для бесперашкоднага доступу ў рэжыме анлайн. 

    У выпадку недалучэння на СЗВМ, сайты могуць блакаваць.

    Чытайце яшчэ:

    «Твой час — твой лёс». Год таму сілавікі ўварваліся ў рэдакцыю «Новага Часу». Што змянілася за гэтыя месяцы?

    У «Вікіпедыі» раскрылі сетку ценявых рэдактараў, якія прасоўвалі расійскую ваенную прапаганду

    Час перазапускаў: новыя назвы, але вядомыя каманды. Як змянілася медыяполе Беларусі пасля 2020-га

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці