• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    9 эпізодаў распальвання варожасці, 2 ― порна. Падрабязнасці справы Пальчыса

    Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова падцвердзіла, што Эдуард Пальчыс адмовіўся ад сваіх адвакатаў, а таксама раскрыла некаторыя падрабязнасці яго справы.

    «На мінулым тыдні Эдуарду Пальчысу было прад’яўленае абвінавачванне. Кваліфікацыя яго дзеянняў засталася той жа ― частка 1 артыкула 130, частка 2 артыкула 343 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Перад прад’яўленнем абвінавачвання Пальчыс адмовіўся ад паслуг абодвух абаронцаў, якія прадстаўлялі яго інтарэсы. Напісаў адпаведную заяву. У іх прысутнасці. Акрамя гэтага ён напісаў хадайніцтва аб прад’яўленні яму дзяржаўнага абаронцы, які дзяжурыў на той момант. Хадайніцтва задаволілі.

    У абвінавачванні гаворыцца аб 9 матэрыялах, пра якія гаворыцца ў артыкуле 130-ым. А таксама распаўсюд у сетцы Інтэрнэт двух калажаў парнаграфічнага характара. Праведзеныя падчас следства даследаванні ― камп’ютарна-тэхнічныя, псіхолага-лінгвістычныя, судова-мастацтвазнаўчая, яна праводзілася па парнаграфіі, а таксама паказанні самаго Пальчыса падцвярджаюць прававую кваліфікацыю яго дзеянняў», ― паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

    Таксама Ганчарова расказала, што мера стрымання для Пальчыса застаецца ранейшай. «Для зацягвання тэрмінаў следства няма падставаў», ― дадала яна.

    Эдуарда Пальчыса, вядомага таксама пад псеўданімам «Джон Сільвер»,  падазраюць у «распальванні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці або розні» (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў «распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў» (ч. 2 арт. 343 КК). 9 чэрвеня каля следчага ізалятара па вуліцы Валадарскага ў Мінску прайшла несанкцыянаваная вулічная акцыя ў падтрымку Пальчыса.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці