• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    9 дзён таму пайшоў з жыцця найстарэйшы віцебскі БАЖавец Уладзімір Жыгулоў

    Уладзімір Фёдаравіч пакінуў гэты свет уначы з 19 на 20 снежня, на 79-м годзе жыцця пасля цяжкой хваробы.

    Калегі і блізкія добра ведалі, што ў апошнія гады Уладзімір Жыгулоў пакутваў на гіпертанію, перанёс некалькі інсультаў, але нават пасля гэтага працягваў займацца сваёй прафесійнай дзейнасцю аж да самых апошніх дзён, і пісаў нават на бальнічным ложку.

    Журналістыка была для спадара Уладзіміра сэнсам жыцця: менавіта тэксты ён лічыў сілай, здольнай змяніць свет да лепшага. У Віцебску яго ведалі як “піянера” незалежнай журналістыкі, якая паўстала за часам распаду Савецкага Саюзу і аднаўлення беларускай дзяржаўнасці. У пачатку 1990‑х ён супрацоўнічаў з першымі мясцовымі незалежнымі выданнямі — газетамі «Выбар», “Витебский курьер”, «Народнае слова».

    Калі пасля кароткага перыяду дэмакратыі надышлі цяжкія часы для друкаванай вольнай прэсы, Уладзімір Жыгулоў пачаў пісаць для электронных незалежных медыя — стала публікаваўся на сайтах «Народныя навіны Віцебска», «Свабодны рэгіён» і інш.  Абвостранае пачуццё справядлівасьці прывяло журналіста ў шэрагі праваабаронцаў — шмат гадоў ён з’яўляўся актыўным сябрам БХК.

    Артыкулы Уладзімера Жыгулова заўсёды былі вострымі,  ён  ніколі не ішоў на кампрамісы, не баяўся крытыкаваць улады, адкрыта супрацоўнічаў з незалежнымі СМІ. У 2013 годзе Віцебская абоасная пракуратура вынесла журналісту папярэджанне за  супрацоўніцтва без акрэдытацыі з выданнем, не зарэгістраваным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь — газетай “Витебский курьер”, зарэгістраванай у Смаленску.

    Прадстаўнікі шматлікіх рэдакцый, з якімі зводзіла жыццё Уладзіміра Фёдаравіча, прыйшлі правесці яго ў апошні шлях 22 снежня. Калегі прынеслі на развітанне вянок, дзе на жалобнай стужцы было напісана:  «Помнім, смуткем. Ад віцебскіх журналістаў БАЖ».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці