60 кіламетраў на роварах: БАЖаўскі прэс-тур у Пушчу + ШМАТ ФОТА
Брэсцкая філія ГА "БАЖ" зладзіла роварны прэс-тур у польскую частку Белавежскай пушчы. Журналісты з Мінска і Брэста наведалі вёску Белавежа, каб пабачыць, як прымаюць турыстаў на польскай тэрыторыі Белавежскай пушчы і пабываць у музеях дзікай прыроды.
Акрамя турыстычнай праграмы, журналісты сустрэліся са cпеціялістам па ахове ландшафта, гістарычных і культурных каштонасцяў у Парку Ландшафта Кнышынская Пушча імя прафесара Вітольда Славінскага Міраславам Сцепанюком, які распавёў пра вырубку леса, з якой зараз змагаюцца актывісты і эколагі.
Міраслаў Сцепанюк
Прыемным дапаўненнем да прэс-тура стала беларускае Купалле, якое як раз святкавалі тут з 1 на 2 ліпеня.
У беларускай частцы Белавежскай пушчы журналісты сустрэліся з Мікалаем Чэркасам, сябрам рэвізійнай камісіі «Аховы птушак бацькаўшчыны». З якім абмеркавалі праблемы беларускай пушчы.
Мікалай Чэркас
60 кіламетраў на роварах даліся журналістам не без цяжкасцяў, але берасцейскія сябры ГА «БАЖ» гатовыя да любых выпрабаванняў.