6–7 чэрвеня ёсць магчымасць паўдзельнічаць у міжнароднай журналісцкай канферэнцыі ў Эдынбургу
Да 28 лютага 2017 г. можна падаць заяўку на ўдзел у канцерэнцыі «Future News Worldwide», якая парводзіцца для падтрымкі маладых журналістаў і дапамогі ў атрыманні імі неабходных прафесійных навыкаў.
Канферэнцыя пройдзе ў Эдынбургу (Шатландыя, Вялікабрытанія) 6–7 чэрвеня 2017 г.
Мерапрыметсва будзе праходзіць у парламенце Шатландыі. Для ўдзелу ў ім запрошаны вядомыя сусветныя лідары сродкаў масавай інфармацыі. Удзельнікі канферэнцыі змогуць не толькі слухаць лекцыі, але і патрэніруюць практычныя навыкі. Працоўная мова канферэнцыі – ангельская.
Арганізатары пакрываюць наступныя выдаткі:
- удзел у канферэнцыі;
- транспартныя выдаткі ў Эдынбург і назад (за выключэннем візы);
- пражыванне;
- харчаванне;
Патрабаванні
У канферэнцыі могуць удзельнічаць:
- студэнты (-ткі) бакалаўрыята абр кандыдаты, якія атрымалі дыплом не больш за год таму;
- кандыдаты, якія не абыякавыя да журналістыкі: блогеры, пісьменнікі, фатографы, радыё-журналісты або работнікі іншай сферы масмедыя;
- быць ва ўзросце 18–25 гадоў;
- тыя, хто добра валодае ангельскай мовай (узровень IELTS 6,5);
- кандыдаты (-ткі), якія маюць магчымасць паехаць у Вялікабрытанію.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна запоўніць анлайн заяўку, якая складаецца з кантактнай інфармацыі і некалькіх пытанняў.