• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    42 дзяржавы свету патрабуюць спыніць пераслед журналістаў у Беларусі

    Падчас інтэрактыўнага дыялогу па Беларусі, які праводзіўся пад эгідай Савета па правах чалавека ААН, прадстаўнік Вялікабрытаніі ў Жэневе Джуліян Брэйтуэйт ( Julian Braithwaite) выступіў з заявай аб свабодзе СМІ ў Беларусі. Гэтую заяву падтрымалі 42 дзяржавы свету.

    «Мы пацвярджаем сваё адназначнае асуджэнне факусіроўкі на пераследзе і затрыманнях журналістаў і супрацоўнікаў СМІ. Мы глыбока занепакоеныя празмерным ужываннем сілы ўладамі супраць журналістаў, у тым ліку паведамленнямі пра катаванні і жорсткае, бесчалавечнае альбо прыніжаючае годнасць абыходжанне і пакаранні. У заяве ад 19 лістапада эксперты ААН па правах чалавека рашуча асудзілі маштабныя парушэнні ў Беларусі і заявілі, што мірныя дэманстранты і журналісты па-ранейшаму не абароненыя ад непрапарцыйна жорсткіх дзеянняў сілавікоў», — гаворыцца ў заяве.

    Згадваецца крымінальны пераслед Кацярыны Бахвалавай (Андрэевай) і сотні выпадкаў рэпрэсій супраць журналістаў у гэтым годзе ў Беларусі.

    «З траўня 390 журналістаў паведамілі пра розныя формы пераследу. Караць журналістаў за тое, што яны рабілі сваю працу, недапушчальна, і мы заклікаем Беларусь неадкладна вызваліць усіх затрыманых і зняць з іх усе абвінавачванні. Мы настойліва заклікаем Беларусь паважаць свабоду слова для ўсіх, у тым ліку для журналістаў і работнікаў СМІ. Мы заклікаем Беларусь рэалізаваць рэкамендацыі Маскоўскага механізма АБСЕ па пытаннях свабоды слова і сродкаў масавай інфармацыі.

    Абмежаванні, якія павялічваюцца для незалежных медыя, мусяць спыніцца», — падкрэсліваюць падпісанты сумеснай заявы супраць пераследу медыя і журналістаў у Беларусі.

    Заяву падпісалі:

    Вялікабрытанія, Канада, Нідэрланды, Ісландыя, Нарвегія, Германія, Ірландыя, Латвія, Літва, Чэская Рэспубліка, Славенія, Ліхтэнштэйн, Новая Зеландыя, Румынія, Данія, Швейцарыя, Люксембург, Эстонія, Іспанія, Швецыя, Францыя, Польшча, Балгарыя, Фінляндыя, Венгрыя, Мальта, Харватыя, Манака, Бельгія, Кіпр, Аўстралія, Славакія, Партугалія, Украіна, Італія, Аўстрыя, Грэцыя, Коста-Рыка, Чылі, Японія, Бразілія, Маршалавы астравы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці