4 факты да 4‑годдзя даменнай зоны .БЕЛ
Нацыянальнай даменнай зоне .БЕЛ 1 кастрычніка споўнілася 4 гады. "Радыё Свабода" прыводзіць статыстычныя дадзеныя ад Hoster.by.
-
Па стане на 1 кастрычніка ў даменнай зоне было зарэгістравана амаль 15 тысяч імёнаў. Гэта 10% ад усіх беларускіх даменаў, якія рэгіструюцца.
-
Большая частка — 47% ўсіх рэгістрацый— прыходзіцца на юрыдычных асоб, 39% даменаў замацаваныя за фізичнымі асобамі, 14% — за індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
-
Пік рэгістрацый назіраўся ў 2016 годзе, тады ў зоне.БЕЛ было больш за 19 тысяч даменаў. У 2017 годзе рост даменнай зоны пайшоў на спад.
-
Самы дощги кірылічны дамен байнэту «шпатлевка-покраска-стен-проф-оборудованием.бел» зарэгістравалі ў траўні 2019 года, дамен складаецца са 46 сымбаляў. Папярэдні рэкардсмэн быў на 7 сімвалаў карацей — «солигорский-государственный-колледж.бел».