• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    30 гродзенскіх журналістаў падпісалі зварот у абарону Дзянісава і Кайрыса

    30 гродзенскіх журналістаў падпісалі зварот у абарону сваіх калег Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса, якім пагражае крымінальны пераслед за сюжэт на тэлеканале “Белсат”. У панядзелак у кватэрах журналістаў міліцыя забрала камп'ютары, мабільныя тэлефоны, відэакамеру і электронныя носьбіты інфармацыі.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/zrzut-ekranu-2018-07-24-o-08.13.12-660x440.png

    У звароце да ўладаў гаворыцца:

    “23 ліпеня ў Гродне міліцыя правяла вобшукі ў мясцовых журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам “Белсат” — Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса. Нагодай стаў сюжэт на тэлеканале “Белсат” пра стан аднаго з мясцовых інтэрнатаў. У выніку ў журналістаў забралі камп’ютары, тэлефоны і іншую тэхніку. У маці Алеся Дзянісава пасля вобшукаў здарыўся сардэчны прыступ.

    Мы, гродзенскія журналісты, выказваем рашучы пратэст супраць пераследу нашых калег Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса, заклікаем спыніць ціск на журналістаў-фрылансераў і патрабуем вярнуць усю забраную тэхніку. Мы лічым абуральнымі ператрусы ў бацькоў журналістаў і разглядаем гэта як ціск праз сям’ю.

    Ціск на журналістаў мае адкрыты характар запалохвання і шантажу і супярэчыць нормам Канстытуцыі, нацыянальнага заканадаўства і міжнародным абавязкам Беларусі ў галіне забеспячэння свабоды распаўсюду інфармацыі”, — гаворыцца ў звароце.

    Зварот, які будзе накіраваны ў сілавыя органы, падпісалі: Сяргей Астраўцоў,  Аляксей Радс, Ірына Новік, Сяргей Чабоцька, Аляксандр Саенка, Павал Мажэйка, Віктар Парфёненка, Андрэй Мялешка, Анджэй Пісальнік, Наталля Макушына, Уладзімір Хільмановіч, Юлія Катаржынская, Інэса Тодрык-Пісальнік, Хрысціна Марчук, Аляксандр Кіркевіч, Віктар Сазонаў, Марына Харэвіч, Анатоль Макушын, Ірына Чарняўка, Алена Раўбецкая, Вітаўт Руднік, Дзяніс Івашын, Руслан Кулевіч, Іван Роман, Андрэй Фралоў, Ірэна Валюсь, Катажына Ляўдацкая, Гражына Шалкевіч, Анджэй Пачобут, Міхаіл Карневіч і Вольга Корсун.

    Гродзенскіх журналістаў падазраюць у паклёпе, канцэрты гурта «Дзецюкі» пад пагрозай

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці