• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    27 журналістаў і супрацоўнікаў незалежных мэдыя — у турмах. Хто яны?

    З пачаткам леташняй выбарчай кампаніі ўлады Беларусі пачалі вайну супраць журналістаў і незалежных мэдыя. Іх пазбаўляюць акрэдытацый, б’юць, страляюць у іх гумовымі кулямі, затрымліваюць, саджаюць на «суткі» і заводзяць на іх крымінальныя справы. З таго часу журналістаў затрымлівалі больш за 500 разоў. Беларуская асацыяцыя журналістаў адсочвае ўсе выпадкі перасьледу журналістаў і супрацоўнікаў СМІ.

    "Радыё Свабода" падрыхтавала кароткія даведкі пра тых, хто знаходзіцца ў зьняволеньні пад крымінальным перасьледам.

    Ірына Леўшына, гендырэктар і галоўны рэдактар агенцтва БелаПАН, за кратамі з 18 жніўня 2021

    Ірына Леўшына прыйшла ў БелаПАН у верасьні 1992 году на запрашэньне свайго аднакурсьніка заснавальніка агенцтва Алеся Ліпая. З 2004 году яна — галоўны рэдактар, з 22 студзеня 2021 году — яшчэ і дырэктар кампаніі. У 2018 годзе Леўшына была адной з фігурантак «справы БелТА», паводле якой журналістаў вінавацілі ў несанкцыянаваным доступе да інфармацыі дзяржагенцтва.

    Нягледзячы на папярэджаньні аб пагрозе, Ірына Леўшына вырашыла працаваць у Беларусі да апошняга. 18 жніўня ў 6 цяперашніх і былых супрацоўнікаў БелаПАН прайшлі ператрусы ў рамках крымінальнай справы за арганізацыю і падрыхтоўку беспарадкаў ці ўдзел у іх. Леўшыну затрымалі на 72 гадзіны, пасьля якіх яна ня выйшла на волю.

    Праваабаронцы прызналі яе палітзьняволенай.

    Абвінавачаньне: Частка 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх)

    За кратамі ўжо 7 дзён

    Ізалятар часовага ўтрыманьня ГУУС Менгарвыканкама. 220089, Менск, зав 1‑й Акрэсьціна, 36а

    Дзень народзінаў: 29 лістапада 1965

     

    Дзьмітры Наважылаў, былы гендырэктар агенцтва БелаПАН, за кратамі з 18 жніўня 2021

    У 1990‑х Дзьмітры Наважылаў працаваў разам з Паўлам Шараметам карэспандэнтам ОРТ у Беларусі, пасьля быў кіраўніком карпункту расейскага тэлеканалу «Первый». З 2015 года — у БелаПАН. Пасьля сьмерці заснавальніка агенцтва Алеся Ліпая ў жніўні 2018 г. Наважылаў стаў выканаўцам абавязкаў, а потым і гендырэктарам. У студзені 2021-га Наважылаў звольніўся на ўласнае жаданьне, аднак 18 жніўня да яго прыйшлі зь ператрусам і затрымалі. Падазраваны паводле ч.1 арт. 342 КК, Наважылаў ня выйшаў на волю пасьля трох сутак у ізалятары на Акрэсьціна.

    Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.

    Абвінавачаньне: Частка 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх)

    За кратамі ўжо 7 дзён

    Ізалятар часовага ўтрыманьня ГУУС Менгарвыканкама. 220089, Менск, зав 1‑й Акрэсьціна, 36а

    Дзень народзінаў: 12 жніўня 1972

     

    Кацярына Боева, бухгальтар агенцтва БелаПАН, за кратамі з 18 жніўня 2021

    Кацярына Боева была адной зь пяці супрацоўнікаў БелаПАН, да каго 18 жніўня 2021 з вобшукам прыйшлі сілавікі. Пасьля допыту ў Сьледчым камітэце яе затрымалі як падазраваную ў крымінальнай справе за арганізацыю і падрыхтоўку беспарадкаў ці ўдзел у іх. Ня выйшла на волю пасьля трох сутак у ізалятары на Акрэсьціна.

    Праваабаронцы прызналі Кацярыну Боеву палітзьняволенай.

    Абвінавачаньне: Частка 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх)

    Зза кратамі ўжо 7 дзён

    Ізалятар часовага ўтрыманьня ГУУС Менгарвыканкама. 220089, Менск, зав 1‑й Акрэсьціна, 36а

     

    Сяргей Гардзіевіч, журналіст інтэрнэт-выданьня «Першы рэгіён», за кратамі з 2 жніўня 2021

    22 сьнежня 2020 года АМАп затрымаў драгічынскага карэспандэнта «Першага рэгіёна» па дарозе ў Берасьце на падставе крымінальнай справы за «абразу прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь». Некалькі месяцаў ён знаходзіўся пад хатнім арыштам, але ад пачатку траўня яму зьмянілі меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе.

    2 жніўня 2021 году суд Іванаўскага раёну прызнаў Гардзіевіча вінаватым у абразе Лукашэнкі і паклёпе на яго, а таксама ў абразе двух міліцыянтаў у чаце тэлеграм-каналу «Реальный Дрогичин». Прысуд – паўтара года зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму – двойчы адкладвалі, падсудны траціў прытомнасьць. Журналіст сваёй віны не прызнаў і ў ходзе сьледзтва адмовіўся даваць паказаньні. Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.

    Абвінавачаньне: Артыкул 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь)

    Судзьдзя: Генадзь Кудласевіч.

    за кратамі ўжо 23 дні

    СІЗА № 6, 225413, Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В

     

    Ягор Марціновіч, галоўны рэдактар «Нашай Нівы», за кратамі з 8 ліпеня 2021

    Ягора Марціновіча затрымалі разам зь іншымі супрацоўнікамі выданьня 8 ліпеня. Мінінфармацыі пастанавіла заблякаваць сайт nn.by. У рэдакцыі і кватэры галоўнага рэдактара прайшлі ператрусы. Па інфармацыі «Нашай Нівы», пры затрыманьні Марціновіча пабілі. Падчас допыту ў Сьледчым камітэце яму выклікалі хуткую дапамогу. Журналіст праходзіць падазраваным па справе аб групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч.1 артыкул 342 Крымінальнага кодэксу).

    Праваабаронцы прызналі Ягора Марціновіча палітвязьнем.

    Абвінавачаньне: падазраваны па справе аб групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч.1 артыкул 342 Крымінальнага кодэксу).

    за кратамі ўжо 48 дзён

    СІЗА № 1, 220030, Менск, вул. Валадарскага, д. 2

    Дзень народзінаў: 3 верасьня 1988

     

    Андрэй Скурко, кіраўнік аддзелу рэклямы і маркетынгу «Нашай Нівы», за кратамі з 8 ліпеня 2021

    Андрэя затрымалі разам зь іншымі супрацоўнікамі выданьня 8 ліпеня. У ягонай кватэры прайшоў ператрус. Скурко праходзіць падазраваным па справе аб групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч.1 артыкул 342 Крымінальнага кодэксу).

    Праваабаронцы прызналі Андрэя Скурко палітвязьнем.

    Абвінавачаньне: падазраваны па справе аб групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч.1 артыкул 342 Крымінальнага кодэксу).

    за кратамі ўжо 48 дзён

    СІЗА № 1, 220030, Менск, вул. Валадарскага, д. 2

    Дзень народзінаў: 12 сакавіка 1978

     

    Аляксандар Івулін, журналіст «Трыбуны», блогер, за кратамі з 3 чэрвеня 2021

    Журналіста спартовага партала «Трыбуна», які таксама вядзе папулярны YouTube-канал «ЧестнОК» і гуляе за футбольны клюб «Крумкачы», 4 чэрвеня асудзілі на 30 сутак арышту нібыта за сьцяг на акне (судзьдзя — Юлія Блізьнюк).

    За дзень да вызваленьня Івуліна стала вядома, што на свабоду ён ня выйдзе, бо стаў падазраваным у крымінальнай справе аб нібыта масавых беспарадках.

    9 ліпеня стала вядома, што Івуліну выставілі абвінавачаньне ў «масавых беспарадках» за нібыта перакрыцьцё дарожнага руху.

    Абвінавачаньне: ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Арганізацыя групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак»).

    за кратамі ўжо 83 дні

    СІЗА № 1, 220030, Менск, вул. Валадарскага, д. 2

    Дзень народзінаў: 10 жніўня 1992

     

    Марына Золатава, галоўная рэдактарка парталу Tut.by, за кратамі з 18 траўня 2021

    Нязьменнага галоўнага рэдактара Tut.by (з 2004 году) Марыну Золатаву затрымалі разам з 14 іншымі фігурантамі «справы Tut.by» 18 траўня. 31 траўня стала вядома, што яе абвінавачваюць у саўдзеле ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Журналістка знаходзіцца ў СІЗА №1, суд пакінуў у сіле меру стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту.

    Усяго затрымалі 15 чалавек, асацыяваных з Tut.by, у тым ліку і супрацоўнікаў рэдакцыі, якія ў сваёй працы не зьвязаныя з эканамічнай дзейнасьцю кампаніі, выплатай падаткаў і юрыдычнымі аспэктамі працы. Сайт Tut.by заблякаваны за публікацыю «забароненай заканадаўствам інфармацыі».

    Праваабаронцы прызналі Золатаву палітычнай зьняволенай.

    Абвінавачаньне: частка 1 артыкулу 16 і частка 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу (саўдзел у злачынстве і ўхіленьне ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).

    за кратамі ўжо 99 дзён

    СІЗА № 1, 220030, Менск, вул. Валадарскага, д. 2

    Дзень народзінаў: 6 лістапада 1977

     

    Вольга Лойка, галоўная рэдактарка палітыка-эканамічнага блёку навін Tut.by, за кратамі з 18 траўня 2021

    Аднаго з найлепшых эканамічных аглядальнікаў краіны затрымалі зь іншымі фігурантамі «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

    Праваабаронцы прызналі Лойку палітычнай зьняволенай.

    Абвінавачаньне: дакладна не вядомае.

    за кратамі ўжо 99 дзён

    СІЗА № 1, 220030, Менск, вул. Валадарскага, д. 2

    Дзень народзінаў: 13 сьнежня 1978

     

    Алена Талкачова, журналістка парталу Tut.by, за кратамі з 18 траўня 2021

    Палітычную аглядальніцу Алену Талкачову затрымалі разам з 14 іншымі фігурантамі «справы Tut.by» 18 траўня. 31 траўня стала вядома, што яе абвінавачваюць у саўдзеле ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Журналістка знаходзіцца ў СІЗА №1, суд пакінуў у сіле меру стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту.

    Праваабаронцы прызналі Талкачову палітычнай зьняволенай.

    Абвінавачаньне: частка 1 артыкулу 16 і частка 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу (саўдзел у злачынстве і ўхіленьне ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).

    за кратамі ўжо 99 дзён

    СІЗА № 1, 220030, Менск, вул. Валадарскага, д. 2

    Дзень народзінаў: 20 ліпеня 1989

     

    Людміла Чэкіна, генэральны дырэктар Tut.by, за кратамі з 18 траўня 2021

    Людмілу Чэкіну затрымалі зь іншымі фігурантамі «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

    Праваабаронцы прызналі Чэкіну палітычнай зьняволенай.

    Абвінавачаньне: дакладна не вядомае

    за кратамі ўжо 99 дзён

    СІЗА № 1, 220030, Менск, вул. Валадарскага, д. 2
     

    Дзень народзінаў: 13 ліпеня 1973

     

    Ала Лапатка, галоўны інжынэр Tut.by, за кратамі з 18 траўня 2021

    Алу Лапатку, якая працуе на партале ад самага пачатку, затрымалі зь іншымі фігурантамі «справы Tut.by». Адбылося гэта проста на пахаваньні ейнага сваяка. 4 чэрвеня стала  вядома, што Лапатку вінавацяць у дапамаганьні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Знаходзіцца ў СІЗА №1, суд пакінуў у сіле меру стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту.

    Праваабаронцы прызналі Лапатку палітычнай зьняволенай.

    Абвінавачаньне: частка 6 артыкула 16 і частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэксу (дапамаганьне ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).

    за кратамі ўжо 99 дзён

    СІЗА № 1, 220030, Менск, вул. Валадарскага, д. 2

    Дзень народзінаў: 9 красавіка 1964

     

    Аляксандар Дайнэка, намесьнік гендырэктара Tut.by у тэхнічных пытаньнях, за кратамі з 18 траўня 2021

    Аляксандра Дайнэку затрымалі зь іншымі фігурантамі «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

    Праваабаронцы прызналі Дайнэку палітычным зьняволеным.

    Абвінавачаньне: дакладна не вядомае

    за кратамі ўжо 99 дзён СІЗА КДБ. 220050, Менск, Галоўпаштамт, абанэнцкая скрыня 8

    Дзень народзінаў: 16 лістапада 1983

     

    Ірына Рыбалка, намесніца гендырэктара Tut.by у агульных пытаньнях, за кратамі з 18 траўня 2021

    Ірына Рыбалка — з шэрагу работнікаў парталу, якія працуюць ад самага пачатку. Яе затрымалі зь іншымі фігурантамі «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

    Праваабаронцы прызналі Рыбалку палітычнай зьняволенай.

    Абвінавачаньне: дакладна не вядомае

    за кратамі ўжо 99 дзён

    СІЗА № 1, 220030, Менск, вул. Валадарскага, д. 2

    Дзень народзінаў: 26 жніўня 1970

     

    Анжэла Асад, галоўны бухгальтар Tut.by, за кратамі з 18 траўня 2021

    Анжэлу Асад затрымалі зь іншымі фігурантамі «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

    5 ліпеня стала вядома, што яе перавялі зь СІЗА КДБ у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

    Праваабаронцы прызналі Асад палітычнай зьняволенай.

    Абвінавачаньне: дакладна не вядомае

    за кратамі ўжо 99 дзён

    СІЗА № 1, 220030, Менск, вул. Валадарскага, д. 2

    Дзень народзінаў: 3 лютага 1973

     

    Марыя Новік, намесьнік галоўнага бухгальтара Tut.by, за кратамі з 18 траўня 2021

    Марыю Новік затрымалі пасьля ператрусу ў ейнай кватэры ў «справе Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

    Праваабаронцы прызналі Новік палітычнай зьняволенай.

    Абвінавачаньне: дакладна не вядомае

    за кратамі ўжо 99 дзён

    СІЗА № 1, 220030, Менск, вул. Валадарскага, д. 2

    Дзень народзінаў: 26 красавіка 1976

     

    Кацярына Ткачэнка, юрысконсульт Tut.by, за кратамі з 18 траўня 2021

    Кацярыну Ткачэнку затрымалі ў офісе парталу ў рамках «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

    Праваабаронцы прызналі Ткачэнку палітычнай зьняволенай. Яна знаходзіцца пад хатнім арыштам.

    Абвінавачаньне: дакладна не вядомае

    пад хатнім арыштам ужо 99 дзён

    Дзень народзінаў: 11 сакавіка 1991

     

    Сяргей Павалішаў, генэральны дырэктар ТАА “Надзейныя праграмы”, за кратамі з 18 траўня 2021

    ТАА “Надзейныя праграмы» забясьпечвае працу гостынг-правайдэра і рэгістратара дамэнаў Hoster.by, які раней уваходзіў у холдынг Tut.by. Цяпер гэта незалежная кампанія. Сяргея Павалішава, аднаго з уплывовых экспэртаў у пытаньнях разьвіцьця і кіраваньня інтэрнэтам у Беларусі, затрымалі зь іншымі фігурантамі «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Яго забралі з офісу Hoster.by, дзе супрацоўнікі ДФР праводзілі ператрус.

    Праваабаронцы прызналі Павалішава палітычным зьняволеным.

    Абвінавачаньне: дакладна не вядомае

    за кратамі ўжо 99 дзён

    СІЗА КДБ. 220050, Менск, Галоўпаштамт, абанэнцкая скрыня 8

    Дзень народзінаў: 24 верасьня 1983

    Юлія Чарняўская, Культуроляг, адна з уласьнікаў ТАА «Надзейныя праграмы», за кратамі з 18 траўня 2021

    Удава заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера Юлія Чарняўская ня мае дачыненьня да парталу Tut.by (кампаніі «ТУТ БАЙ МЕДЫА»). Яна зьяўляецца адным зь мінарытарных уласьнікаў ТАА “Надзейныя праграмы», якое забясьпечвае працу Hoster.by. 18 траўня да Юліі Чарняўскай дамоў прыйшлі зь ператрусам. Жанчыне стала дрэнна (праблемы з сэрцам) і яе пад канвоем адвезьлі ў лякарню. Пасьля гэтага больш за суткі было невядома, дзе яна. Пазьней стала вядома, што Чарняўскую зьмясьціла пад хатні арышт. Ёй выставілі абвінавачаньне, але якое — невядома.

    Абвінавачаньне: дакладна не вядомае

    пад хатнім арыштам ужо 99 дзён

    Дзень народзінаў:  5 жніўня 1962

     

    Ірына Касьцючэнка, экс-юрысконсульт Tut.by,за кратамі з 18 траўня 2021

    Ірына Касьцючэнка звольнілася з парталу ў траўні, але людзі ў масках затрымалі яе на новым месцы працы ў рамках «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

    Праваабаронцы прызналі Касьцючэнку палітычнай зьняволенай. Яна знаходзіцца пад хатнім арыштам.

    Абвінавачаньне: дакладна не вядомае

    пад хатнім арыштам ужо 99 дзён

    Дзень народзінаў: 11 кастрычніка 1981

     

    Дарʼя Данілава, мэнэджар праекту Tam.by, за кратамі з 18 траўня 2021

    Дар’я Данілава была адной з заснавальнікаў праекту Tam.by, які ўваходзіць у склад ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫА». Апошнія 4 гады яна займалася ўласным пасьпяховым стартапам Rock­et­Da­ta. Яе затрымалі на паркоўцы ў рамках «справы Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

    5 ліпеня стала вядома, што Дарʼю перавялі зь СІЗА КДБ у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

    Праваабаронцы прызналі Данілаву палітычнай зьняволенай. Яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

    Абвінавачаньне: дакладна не вядомае

    за кратамі ўжо 99 дзён

    СІЗА № 1, 220030, Менск, вул. Валадарскага, д. 2

    Дзень народзінаў: 7 жніўня 1987

     

    Андрэй Аўдзееў, мэнэджар кампаніі Publisher Box, за кратамі з 18 траўня 2021

    Pub­lish­er Box — кампанія, якая дапамагае Tut.by і іншым беларускім сайтам працаваць з рэклямнымі сеткамі “Яндэкс” і Google. Аўдзеева затрымалі ў «справе Tut.by» за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

    5 ліпеня стала вядома, што Андрэя перавялі зь СІЗА КДБ у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

    Праваабаронцы прызналіяго палітычным зьняволеным. Знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

    Абвінавачаньне: дакладна не вядомае

    за кратамі ўжо 99 дзён

    СІЗА № 1, 220030, Менск, вул. Валадарскага, д. 2

    3 траўня 1989

     

    Анджэй Пачобут, журналіст, за кратамі з 25 сакавіка 2021

    25 сакавіка, у разгар беларуска-польскага дыпляматычнага канфлікту, у Горадні прайшлі ператрусы ў сяброў непрызнанага афіцыйным Менскам Саюзу палякаў у Беларусі. Генпракуратура распачала крымінальную справу за «распальваньне нацыянальнай і рэлігійнай варожасьці». Сярод арыштаваных лідэраў арганізацыі і вядомы журналіст 47-гадовы Анджэй Пачобут. СПБ, а таксама ўрад Польшчы заявілі, што перасьлед ёсьць «актам запалохваньня ўсёй польскай меншасьці ў Беларусі».

    Абвінавачаньне: Частка 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу («распальваньне рэлігійнай і нацыянальнай варажнечы» і «рэабілітацыю нацызму»).

    за кратамі ўжо 153 дні

    турма №8, 222160, г. Жодзна, вул.Савецкая, 22а

    Дзень народзінаў: 16 красавіка 1973

     

    Дзяніс Івашын, журналіст-расьсьледавальнік, за кратамі з 12 сакавіка 2021

    Рэдактара-валянтэра міжнароднай расьсьледвальнай супольнасьці Inform­Na­palm і пазаштатнага карэспандэнта газэты «Новы час» Дзяніса Івашына супрацоўнікі КДБ затрымалі 12 сакавіка ў ягонай кватэры ў Горадні. Журналіста вінавацяць па 365‑м крымінальным артыкуле — «Умяшаньне ў дзейнасьць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў». Блізкія мяркуюць, што гэта зьвязана з апошнім ягоным расьсьледаваньнем пра службу былых украінскіх беркутаўцаў у МУС Беларусі.

    Журналіст адмовіўся ад супрацы са сьледзтвам і не прызнае сябе вінаватым.

    Абвінавачаньне: Арт. 365 Крымінальнага кодэксу («Умяшаньне ў дзейнасьць супрацоўніка ўнутраных спраў»).

    за кратамі ўжо 166 дзён

    турма № 1, 230023, Гродна, вул. Кірава, д. 1

    Дзень народзінаў: 6 чэрвеня 1979

     

    Андрэй Аляксандраў, журналіст, за кратамі з 12 студзеня 2021

    Андрэй Аляксандраў, 43 гады, перастаў выходзіць на сувязь 12 студзеня. Амаль суткі родныя і калегі ня ведалі пра яго месцазнаходжаньне. Потым стала вядома, што Андрэя і ягоную дзяўчыны Ірыну Злобіну затрымалі як падазраваных паводле крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Намесьнік міністра ўнутраных спраў заявіў, што яны фінансавалі ўдзельнікаў пратэстаў «у тым ліку шляхам аплаты штрафаў, кампэнсацыяў утрыманьня ў ЦІП і ІЧУ». Праваабаронцы цьвердзяць, што гэта законная дабрачынная дзейнасьць.

    30 чэрвеня журналісту выставілі яшчэ адно абвінавачаньне — у «здрадзе дзяржаве», за што пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

    Абвінавачаньне: часткі 1,2 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»), частка 1 артыкулу 356 КК («Здрада дзяржаве»).

    за кратамі ўжо 225 дзён

    СІЗА № 1, 220030, Менск, вул. Валадарскага, д. 2

    Дзень народзінаў: 27 студзеня 1978

     

    Ксенія Луцкіна, журналістка, за кратамі з 22 сьнежня 2020

    Да канца жніўня 2020 году Ксенія Луцкіна працавала спэцыяльным карэспандэнтам Белтэлерадыёкампаніі. Потым удзельнічала ў страйку, звольнілася на знак пратэсту і далучылася да Каардынацыйнай рады. Яе затрымалі разам зь іншымі фігурантамі справы 22 сьнежня 2020. Першапачатковае абвінавачваньне – пасобніцтва ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў.

    Луцкіна ня выйшла на волю разам з чатырма сябрамі «Прэс-клюбу» 19 жніўня 2021 года. Яго заснавальніца Юлія Слуцкая паведаміла, што Ксенія і яе апэратар Дзяніс Сакалоўскі ня маюць дачыненьня да дзейнасьці арганізацыі. Стала вядома, што супраць Луцкінай, якая адмовілася пісаць прашэньне аб памілаваньні на імя Лукашэнкі, распачалі новую крымінальную справу нібыта за змову з мэтай захопу ўлады.

    Праваабаронцы прызналі Ксенію Луцкіну палітзьняволенай.

    Абвінавачаньне: частка 6 артыкулу 16 Крымінальнага кодэксу (саўдзел у злачынстве) і частка 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры). Артыкул 357 (Змова ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).

    за кратамі ўжо 246 дзён

    СІЗА № 1, 220030, Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

    Дзень народзінаў: 14 лютага

     

    Кацярына Андрэева, журналістка «Белсату», за кратамі з 15 лістапада 2020

    Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву) затрымалі 15 лістапада ў кватэры на «плошчы Пераменаў», адкуль яна вяла стрым для тэлеканалу «Белсат». У кватэры выламалі дзьверы, унутр забеглі дзесяць спэцназаўцаў і загадалі зьбіраць рэчы. На якой падставе яе затрымліваюць, Кацярыне не патлумачылі.

    Андрэеву асудзілі на 7 сутак за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і непадпарадкаваньне». Яна не прызнала віны і абвінаваціла міліцыянтаў, якія складалі пратакол, у лжэсьведчаньні. Потым яе абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

    18 лютага ёй прысудзілі 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

    Прысуд: 2 гады ў калёніі агульнага рэжыму за парушэньне артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

    Судзьдзя: Натальля Бугук.

    за кратамі ўжо 283 дні

    ІК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3. Кацярыне Андрэеўне Бахвалавай.

    Дзень народзінаў: 2 лістапада 1993

     

    Дар’я Чульцова, журналістка «Белсату», за кратамі з 15 лістапада 2020

    Дар’ю Чульцову затрымалі разам з Кацярынай Андрэевай у кватэры на «плошчы Пераменаў». 15 лістапада яны працавалі там падчас пратэставай акцыі.

    Пасьля 7 сутак адміністрацыйнага арышту Дар’я ня выйшла на волю. Ён выставілі крымінальны артыкул 342: арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. 18 лютага ёй прысудзілі 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

    Прысуд: 2 гады ў калёніі агульнага рэжыму за парушэньне артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

    Судзьдзя: Натальля Бугук.

    за кратамі ўжо 283 дні

    ІК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

    Дзень народзінаў: 20 лютага 1997

     

    Ігар Лосік, фрылансэр-кансультант Радыё Свабода, за кратамі з 25 чэрвеня 2020

    Ігара Лосіка затрымалі 25 чэрвеня ў ягонай кватэры ў Баранавічах. Там правялі ператрус і адвезьлі Ігара ў Менск. У той жа дзень стала вядома, што адміністратара папулярнага тэлеграм-каналу абвінавачваюць у «падрыхтоўцы да парушэньня грамадзкага парадку». З таго часу ён знаходзіўся ў розных ізалятарах, апошнія месяцы — у турме №8 у Жодзіне.

    Цягам 41 дня (з 15 сьнежня 2020 па 25 студзеня 2021) трымаў галадоўку на знак пратэсту супраць выстаўленьня новых абвінавачаньняў у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках.

    Абвінавачаньне: частка 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («падрыхтоўка да парушэньня грамадзкага парадку») і частка 2 артыкула 293 («падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»).

    за кратамі ўжо 426 дзён

    СІЗА № 3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

    Дзень народзінаў: 20 траўня 1992

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці