23 верасня — «Кубак Свабоды» імя Генадзя Карпенкі
Спаборніцтвы па футболу «Кубак Свабоды» імя Генадзя Карпенкі адбудуцца 23 верасня. Пачатак у 11 гадзін.
Калі вы збіраецеся на турнір, трэба звязацца з прэс-сакратаром партыі АГП Ганнай Красулінай, тэл.: +375 29 339 33 89. Спадарыня Ганна паведаміць пра месца правядзення.
Нагадаем, меркавалася, што турнір адбудзецца 2 верасня, але па тэхнічных прычынах дата правядзення была перанесеная.
29 жніўня ў сталічным офісе партыі «АГП» адбылося пасяджэнне аргкамітэта футбольнага турніру «Кубак Свабоды» імя Генадзя Карпенкі.
Аргкамітэт абвясціў, што
Удзел у «Кубку Свабоды» возьмуць 8 каманд.
Адбылося лёсаванне турніру. Каманды размеркаваліся па дзвюх групах наступным чынам:
Група А:
1. АГП
2. Партыя «Зялёныя»
3. БАЖ
4. БНФ
Група В:
1. БХД
2. «Беларускі Рух»
3. Рух «За Свабоду!
4. БСДП (Грамада)
Запрашаем заўзятараў падтрымаць свае каманды!
Летась пераможцам стала каманда ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», якая ў фінале сустракалася з камандай Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Асноўны час матчу завяршыўся безгалявой нічыёй, а ў серыі пенальці больш удачлівымі аказаліся гульцы БАЖа — 2: 1. Трэцяе месца было ў каманды Беларускага Руху, якая ў матчы за бронзу ўпэўнена перамагла каманду Партыі БНФ — 4: 0.
Турнір дэмакратычнай супольнасці «Кубак Свабоды» праводзіцца з 1997 года. Да гэтага спаборніцтвы былі прымеркаваныя да прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, і ў іх актыўна ўдзельнічаў сам Генадзь Карпенка. Пасля смерці вядомага палітыка турнір назвалі яго імем.