19 год таму ARCHE стартаваў з нумарам пра парнаграфію ФОТА
Роўна 19 гадоў таму, 29 верасьня 1998 году, пабачыў сьвет першы нумар часопісу ARCHE! Тэмаю выпуску была (хто б мог падумаць) "Парнаграфія".
Прапануем вам пабачыць вокладку, а таксама пазнаёміцца з уводнымі словамі ад заснавальніка ARCHE Андрэя Дынька й галоўнага рэдактара Валера Булгакава.
У дзейнасьці часопісу можна вылучыць наступныя этапы:
►У 1998–2004 гадох меў літаратурна-мастацкі ўхіл.
►У 2004–2008 гадох друкаваў шмат аналітычных і крытычных матар’ялаў.
►Ад 2008 году публікуе тэксты пераважна на гістарычную тэматыку.
За гэты час выйшла больш за 150 нумароў, у часопісе друкавалася амаль 2 000 аўтараў, а на сайце arche.by разьмешчана болей за 6 000 публікацыяў (разам з кнігамі) і пару дзясяткаў тысяч ілюстрацыяў.
Пад сакрэтам скажам, што ў 2018 годзе ARCHE плянуе зьмяніць форму папяровага часопісу, але застанецца верным зьместу. Гэта зробіць выданьне прывабнейшым для шырокага кола чытачоў!
Дарэчы, да 8 кастрычніка першы нумар ARCHE можна набыць усяго за 2 рублі!