16 верасня ў Вільні адкрыецца выстава фатаграфій украінскіх ваенных журналістаў «На перадавой праўды»
Выстава адкрыецца а 10:00 ў будынку Вільнюскага чыгуначнага вакзала.
Гэтай фотапрэзентацыяй арганізатары хочуць асвятліць злачынствы, учыненыя Расійскай Федэрацыяй супраць СМІ і журналістаў, і аддаць належнае ўкраінскім журналістам, якія працуюць у вельмі небяспечных умовах.
Выстава арганізавана ўкраінскай арганізацыяй грамадзянскай супольнасці «Інстытут масавай інфармацыі» і міжнароднай арганізацыяй па развіцці СМІ «Інтэрньюс» пры падтрымцы Літоўскага клуба фотажурналістаў.
Фотавыстава прадставіць 30 фатаграфій аб рабоце журналістаў у многіх кутках Украіны, дзе ідуць баі з пачатку поўнамаштабнага наступлення Расіі на Украіну ў лютым гэтага года. Гэта другая выстава фотаматэрыялаў, першая была арганізавана Радай Еўропы ў французскім Страсбургу ў чэрвені 2022 года.
Удзельнікі мерапрыемства: Пасол Украіны ў Літоўскай Рэспубліцы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, адміністрацыі Віленскага чыгуначнага вакзала, СМІ.
Чытайце яшчэ:
«Расчаравалася ў працы міжнародных інстытутаў»: як Сабіна Аліева змяніла юрыспрудэнцыю на журналістыку
В Литве предлагают законодательно запретить все белорусские государственные СМИ
Праваслаўная цэнзура: ігумення Гаўрыіла загадала ўтылізаваць “нацыяналістычныя” лісткі, якія рэдагуе паэт-манах Зніч
Сёння ў Бучы адкрываецца выстава з партрэтамі беларускіх палітвязняў, сярод якіх — журналісты