• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    10–12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова

    Штогадовы міжнародны паэтычны фестываль, у якім бяруць удзел паэты з Беларусі і замежных краін, сёлета адбудзецца 10-12 лютага ў Вільні. У праграме фестывалю, які пройдзе на трох культурніцкіх пляцоўках, апроч уласна паэтычных чытанняў, - абвяшчэнне лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова, прэзентацыі 100 кніг серыі "Паэты планеты" і 10 новых беларускіх паэтычных зборнікаў.

    Штогадовы Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце” запачаткаваны ў 2012 годзе “Саюзам беларускіх пісьменнікаў” і Беларускім ПЭН-цэнтрам, ліквідаванымі ў 2021 г.

    У розныя гады ўдзельнікамі фестывалю былі паэты з Беларусі, Германіі, Ісландыі, Казахстана, Літвы, Латвіі, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі. Сярод традыцыйных мерапрыемстваў фестывалю — паэтычныя чытанні, круглыя сталы і дыскусіі, прэзентацыі кніг арыгінальнай і перакладной паэзіі, кніжных серый, музычныя выступы і г.д.

    ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ

    Першы дзень. 10 лютага (пятніца), Літоўскі Дом пісьменніка (K. Sirvydo g. 6)

    Адкрыццё фестывалю — 18.30

    — Адкрыццё фестывалю

    — Цырымонія абвяшчэння лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова

    — Міжнародныя паэтычныя чытанні (Беларусь, Літва, Нарвегія, Польшча, Швецыя)

    — Выступ гурта “Беларускі цуд”

     

    Другі дзень. 11 лютага (субота), Бар-клуб Paviljonas (Pylimo g. 21)

    Пачатак а 13.00

     

    13.00–13.45.

    — Круглы стол — прэзентацыя праекта аўдыякніг “Кнігі без літар”. Мадэруе Яраслаў Іванюк, Fun­dac­ja Kamunikat.org.

    13.50–15.30

    — Юбілейная імпрэза серыі “Паэты планеты” з нагоды 100-га выпуску і прэзентацыя навінак (2020–2023). Сусветна вядомых аўтараў ва ўласных перакладах прадставяць Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Ганна Янкута. У межах імпрэзы — прэзентацыя “Выбранага” Міхася Стральцова.

    15.30–16.00

    — Нобель для Беларусі. Прэзентацыя кнігі “Алесь” пра лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронцы і пісьменніка Алеся Бяляцкага. Мадэруе Таццяна Нядбай.

    16.10–18.00

    — “З’явіцца новы”: 10 паэтычных кніг 2022–2023 гадоў (выступы-прэзентацыі Альгерда Бахарэвіча (“Вершы”), Насты Кудасавай (“Побач”, «Я працягваю»), Марыі Мартысевіч (“Водападзел”), Дзмітрыя Строцава (“Улей”), Віктара Сямашкі (“Аўтар мае рацыю заўжды”), Юлі Цімафеевай (“Воўчыя ягады”, “Мінск. Горад, якога мне не стае”, “Moth­er­field”), Ганны Янкуты (“Канстытуцыя”).

    18.10–19.00

    — Прэзентацыя анталогіі беларускай паэзіі на літоўскай мове “Bal­taі — Raudon­aі — Bal­taі” (мадэрацыя – Марыюс Бурокас, Вітас Дэкшніс).

    19.00–22.00

    — Ноч паэзіі (мадэратар Андрэй Хадановіч; Андранік Антанян, Алесь Аркуш, Альгерд Бахарэвіч, Сабіна Брыло, Анатоль Івашчанка, Наста Кудасава, Марыя Мартысевіч, Ванда Марціньш, Алег Мінкін, Таццяна Нядбай, Дзмітры Плакс, Дзмітры Строцаў, Андрэй Сцепанюк, Віктар Сямашка, Сяргей Сыс, Юля Цімафеева.

     

    Трэці дзень. 12 лютага (нядзеля), 18.00

    Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча, Цэнтр беларускай супольнасці ў Вільні (Vil­ni­aus g. 20)

    Андрэй Хадановіч. Great­est Hits: паэзія, пераклады, музыка

    Сёлета асноўным арганізатарам фэсту з’яўляецца Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Партнёрамі і суарганізатарамі фестывалю выступаюць Літоўскі саюз пісьменнікаў, Шведскі саюз пісьменнікаў, Нарвежскі саюз пісьменнікаў, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча, Цэнтр беларускай супольнасці ў Вільні, Літоўскі пісьменніцкі клуб, клуб «Павільёнас».

    Чытайце яшчэ:

    Апеляцыю Сяргея Сацука Вярхоўны суд будзе разглядаць у закрытым рэжыме

    “Внимательно читайте договор!” Особенности авторского права в Литве

    3 лютага Андрэй Бастунец звярнуўся ў КПЧ ААН з індывідуальным паведамленнем аб парушэнні ягоных правоў у выніку прымусовай ліквідацыі БАЖ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці