Прэзентацыя вынікаў даследавання «Стан і патрэбы прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускага медыясектара» — 5 снежня. Рэгістрацыя
5 снежня Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае калег на прэзентацыю вынікаў даследавання.
У кастрычніку-лістападзе Беларуская асацыяцыя журналістаў правяла шырокае апытанне прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускага медыясектара ў розных краінах. Гэта ўжо трэцяе падобнае апытанне. У ім БАЖ пацікавіўся ў калег пра галоўныя працоўныя і асабістыя праблемы, узровень жыцця, наяўнасць у іх рэдакцыях этычных кодэксаў і патрэбу ў такіх дакументах, пра выпадкі харасменту ў сувязі з працай і многае іншае.
БАЖ запрашае калег на прэзентацыю вынікаў даследавання.
Прэзентацыя пройдзе анлайн 5 снежня а 16:00 па беларускім часе (15:00 Вільня, 14:00 Варшава).
Для ўдзелу ў прэзентацыі просім жадаючых ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА.
На ўсялякі выпадак нагадваем, што лукашэнкаўскім рэжымам БАЖ прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем», удзел у мерапрыемствах БАЖ можа пацягнуць за сабой крымінальны пераслед. Для вашай бяспекі перад уваходам у Zoom праверце, пад якім нікам вы хочаце далучыцца да прэзентацыі, і ці хочаце вы ўключаць камеру і мікрафон. Для нас важна, каб вы падумалі пра сваю бяспеку загадзя.