• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса «Штодзень»

    Адзіны беларускамоўны незалежны рэсурс Гомеля «Штодзень» – на мяжы закрыцця. Каб выданне працягвала працаваць, рэдакцыя звярнулася па дапамогу

    Даведаўшыся пра пагрозу закрыцця «Штодня», вядомыя гомельцы выказваюцца ў яго падтрымку. Музыкі, блогеры, паэты, грамадскія актывісты і выдаўцы заклікаюць беларусаў праявіць салідарнасць з рэгіянальным медыйным праектам.

    Ад імя выдавецкай ініцыятывы, якая займаецца папулярызацыяй коміксаў на беларускай мове comicsby.live, распаўсюдзілася такое паведамленне:

    «Рабятам з Гомеля патрэбна дапамога. Любыя праекты калі-небудзь закрываюцца. Спачатку яны існуюць на энтузіязме, потым яго становіцца менш, і тады любая дапамога можа прадоўжыць існаванне праекта. Шануйце тое, што яшчэ не закрылася, пазней проста будзе нечага…»

    Паэт, перакладчык Алесь Плотка:

    «Выбітнае гомельскае медыя патрабуе нашай падтрымкі. Хачу выказаць людзям, якія яго робяць, асабістую ўдзячнасць за ўсё, зробленае для рэгіянальнай журналістыкі (канкрэтна для гомельскай). Кожны злоты важны ў гэтай справе.»

    Грамадскі актывіст Валер Сляпухін:

    «Вельмі складана працаваць журналістам у цяперашнія часы. Яшчэ больш складана працаваць у рэгіёнах, ды мець сваю мэтаваю аўдыторыю. Ёсць просьба патрымаць рэгіянальнае Гомельскае медыя Штодзень. Спадзяюся на кожнага!»

    Эколаг, публіцыст Дзмітрый Янкоў:

    «Сябры! Асабліва гомельскія! Звяртаюся па дапамогу, але не для сябе. Штодзень трывае не лепшыя часы, і каб працягваць сачыць і даваць вам актуальную і праўдзівую інфармацыю аб нашым рэгіёне, яму неабходна фінансавая падтрымка. Нагадаю, што Штодзень – гэта адзіны рэсурс, які працуе толькі на беларускай, і амаль адзіны з незалежных гомельскіх. Прашу тых, каму бяспечна(!), падтрымаць яго манетай, альбо інфармацыйна…»

    Падтрымаць «Штодзень» можна на патрэоне.

    Увага! З Беларусі падтрымліваць небяспечна, паколькі гэта цягне за сабой рызыку крымінальнага пераследу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці