• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аліну Коўшык спыталі, чаму галоўнай рэдактаркай «Белсата» стала яна, а не Дзікавіцкі

    Аліна Коўшык, якую прызначылі галоўнай рэдактаркай «Белсат», расказала ў размове з Сяргеем Падсасонным, калі ёй паступіла прапанова стаць на чале канала. Урывак з вечаровай праграмы «Тыдзень», якую пакажуць сёння, апублікаваў тэлеграм-канал «Белсата». 

    Аліна Коўшык, архіўнае фота

    Аліна Коўшык, архіўнае фота

    Аліна распавяла, што прапанова ўзначаліць канал была для яе нечаканай. Хаця гутаркі пра змену кіраўніцтва канала былі даўно, Аліне, паводле яе слоў, такая прапанова паступіла нядаўна. 

    «Калі да мяне прыйшлі з прапановай, я зразумела, што гэта апошняя дошка ратунку, — кажа Коўшык. — Усе казалі, што важна, каб беларус ці беларуска ўзначальвалі канал. І палякі гэта пачулі». 

    Вядучы Сяргей Падсасонны заўважыў, што Аляксей Дзікавіцкі, які да снежня застаецца выконваць абавязкі кіраўніка канала, таксама беларус і таксама працуе там ад заснавання «Белсата». 

    «Чаму не Аляксей?» — спытаў Сяргей Падсасонны.

    «Гэта пытанне трэба задаваць асобам, якія прымалі рашэнне, і гэта была не я», — адказала Аліна. Яна аспрэчыла, што перайшла дарогу Дзікавіцкаму. 

    «Прапанова ўзначаліць «Белсат» мне прыйшла пасля таго, як я дакладна ведала, што Аляксей Дзікавіцкі не застанецца на пасадзе», — сказала яна. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці