• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінус 27 мільёнаў падпісчыкаў, але… Guardian сыходзіць з Х

    Знакамітая брытанская газета The Guardian абвясціла, што больш не будзе публікаваць кантэнт у сваіх акаўнтах на платформе Ілана Маска X (былы «Твітар»). У сваёй заяве для чытачоў выданне піша, што перавагаў выкарыстання платформы стала менш, чым яе недахопаў.

    Дональд Трамп і Ілан Маск

    Дональд Трамп і Ілан Маск. Фота: Reuters

    «Мы хацелі б паведаміць чытачам, што мы больш не будзем публікаваць матэрыялы ні ў якіх афіцыйных рэдакцыйных акаўнтах Guardian у сацыяльнай сетцы X», — гаворыцца ў паведамленні.

    У The Guardian больш за 80 акаўнтаў на X, і ў іх прыкладна 27 мільёнаў падпісчыкаў.

    Кантэнт, які размяшчаецца на платформе, даўно выклікаў асцярогі ў калектыву The GuardianСярод гэтага кантэнту — вельмі правыя тэорыі змовы і расізм. Таму медыя ўжо нейкі час разглядала магчымасць закрыць свае акаўнты ў Х. Вырашальным для калектыву стала «асвятленне сайтам прэзідэнцкіх выбараў у ЗША», гаворыцца ў заяве.

    Перамога Трампа — гэта вынік зменаў у медыяспажыванні? Спрабуем разабрацца

    «Перадвыбарнаякампанія ў ЗША толькі падкрэслілатое, пра што мы доўгі час казалі: X — гэта таксічная медыяплатформа, і яе ўладальнік Ілан Маск змог выкарыстоўваць свой уплыў для фармавання палітычнага дыскурсу», — піша выданне.

    Маск купіў платформу ў 2022 годзе за 44 млрд долараў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці