• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Экс-міністр інфармацыі Луцкі стаў весці «Контуры» на канале АНТ — які сам і ўзначальвае

    Былы галоўны ідэолаг краіны вярнуў праграму ў эфір і сам стаў у кадр.

    Ігар Луцкі ў эфіры АНТ. Скрыншот відэа

    АНТ напярэдадні прадставіў старую новую выніковую інфармацыйную праграму. У эфір вярнуліся звыклыя «Контуры», але з новым вядоўцам. Працаваць у кадры стаў кіраўнік тэлеканала Ігар Луцкі.

    «Контуры» закрылі летась. Апошні выпуск старой праграмы выйшаў 27 жніўня, яго вёў Ігар Позняк. Пасля гэтага па нядзелях выходзіла іншая выніковая праграма — «Наш час».

    Цяжка сказаць, што змянілася з перазапускам праграмы. Фармат застаўся ранейшым — асноўныя, паводле меркавання аўтараў, сюжэты за тыдзень з каментаром новага вядоўцы. Яго асоба — гэта, уласна, і ёсць галоўная навінка, дзеля якой, магчыма, «Контуры» і вярнуліся ў эфір.

    Луцкі вырашыў дапоўніць звыклую ролю адміністратара не зусім звыклай роляй вядоўцы — і адразу ў галоўнай інфармацыйнай праграме канала. У першым выпуску адсутнасць адпаведнага досведу ў экс-міністра інфармацыі кідалася ў вочы.

    Ігар Луцкі ўзначаліў АНТ у чэрвені, змяніўшы Марата Маркава, які пайшоў на павышэнне ва ўрад. Да гэтага выпускнік факультэта радыёфізікі БДУ працаваў у прафсаюзах, быў намеснікам дырэктара БелТА, намеснікам міністра інфармацыі і дырэктарам СТВ.

    Улетку 2020-га ён узначаліў Мінінфарм, у красавіку 2021-га заняў крэсла галоўнага ідэолага ў адміністрацыі Лукашэнкі і стаў адным з галоўных архітэктараў рэпрэсій супраць незалежных СМІ. Пры Луцкім практычна ўсе непадкантрольныя ўладам медыя былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» і выціснутыя з краіны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці