• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былая дырэктарка «Белсата» атрымала ўзнагароду ад прэзідэнта Польшчы

    Былая дырэктарка «Белсата» Агнешка Рамашэўская-Гузы атрымала ўзнагароду ад прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, паведамляе тэлеканал.

    Узнагарода мае назву «Крыж Афіцэрскі Ордэну Адраджэння Польшчы». Агнешцы Рамашэўскай яе ўручылі за заслугі па развіцці незалежнай журналістыкі ды вольных медыяў.

    Цырымонія прымеркаваная да Дня незалежнасці Польшчы, які адзначаецца сёння, 11 лістапада. Акрамя былой дырэктаркі «Белсата» Анджэй Дуда ўзнагародзіў іншых дзеячаў. 

    Пра звальненне з пасады дырэктакі «Белсату» Агнешкі Рамашэўскай-Гузы стала вядома 12 сакавіка 2024 года. Прапанова датэрмінова скасаваць кантракт была абгрунтаваная фінансавымі выклікамі ў сувязі з рэарганізацыяй польскага грамадскага тэлебачання. Напярэдадні Рамашэўская выступіла супраць скарачэння бюджэту тэлеканала, які планавалася ўрэзаць амаль удвая. Агнешка Рамашэўская  падала судовы іск супраць TVP.

    У ліпені 2024 польскі партал Onet паведаміў пра абвінавачанні ў бок менеджэраў «Белсата» — іх падазраюць у фінансавых махінацыях падчас заключэння дамоваў на IT-паслугі.  У адказ кіраўніцтва «Белсата» выступіла з заявай, у якой выказала пратэст «супраць паклёпу».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці