• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Расія не вярнула цела журналісткі Вікторыі Рошчынай у рамках абмену 18 кастрычніка

    Цела загінулай у расейскім палоне журналісткі Вікторыі Рошчынай не вярнулі ва Ўкраіну ў рамках абмену 18 кастрычніка. Пра гэта выданню «Суспiльне» паведаміў прадстаўнік Каардынацыйнага штаба па абыходжанні з ваеннапалоннымі Пятро Яцэнка.

    Вікторыя Рошчына. Фота: сацсеткі

    Пятро Яцэнка заявіў, што «штаб робіць усё магчымае і немагчымае, каб мы змаглі атрымаць усе адказы на пытанні, якія ўсіх у нашым грамадстве хвалююць».

    Паводле яго словаў, пакуль рана казаць пра прычыны смерці журналісткі, у прыватнасці, ці ўжываліся ў адносінах да яе катаванні. У той жа час прадстаўнік украінскіх уладаў адзначыў, што расійскі бок можа затрымліваць рэпатрыяцыю, каб схаваць сляды меркаванага злачынства.

    Яцэнка распавёў, што праца па вяртанні цела Вікторыі Рошчынай пачалася адразу пасля паведамленне пра яе смерць. 

    «На жаль, усё залежыць ад супрацьлеглага боку, таму мы не можам назваць дакладную дату рэпатрыяцыі», — сказаў ён.

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці