• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дапамажыце Ірыне Шчаснай у адаптацыі і рэабілітацыі пасля 4 гадоў калоніі

    У 2020 годзе Ірына Шчасная была рэдактарам шэрагу тэлеграм-каналаў, асвятляла акцыі пратэстаў да і пасля выбараў. За гэта ў 2021 годзе жанчыне прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі. Толькі ў верасні 2024 года беларуска змагла  ўз’яднацца з мужам і сынам. Фонд BySol аб’яўляе збор, каб дапамагчы былой палітвязынцы рэабілітавацца. 

    Ірына Шчасная

    Ірына Шчасная. Фота: з уласнага архіва

    У калоніі Ірына Шчасная рэгулярна падвяргалася ціску з боку супрацоўнікаў калоніі.

    «На мяне складаліся фальшывыя рапарты, накладваліся разнастайныя спагнанні. У выніку гэтага на волю я выйшла з прэвентыўным наглядам, як злосная парушальніца рэжыму. Атрымлівалася, што яшчэ некалькі гадоў маё жыццё будзе падобнае на турму. Было невыносна ад перспектывы зноў жыць па рэжыме і ўвесь час баяцца нешта парушыць, каб не апынуцца ў калоніі. Мне спатрэбілася два дні, каб ацаніць сітуацыю, прыняць рашэнне і пакінуць краіну», — распавядае жанчына. 

    Беларуска выйшла на волю 29 чэрвеня 2024 года ў свой дзень нараджэння.

    «Гэта магло б стаць падвойным святам, але ў той дзень я зусім не адчувала радасці. Пасля некалькіх турэмных гадоў у страху і стрэсе свабода здаецца страшнай і невядомай. Я выйшла з вельмі расхістанай нервовай сістэмай, і да гэтага часу не магу цалкам ачуняць», — дадае спадарыня Ірына.

    Спяшаючыся выехаць, яна не паспела забраць са Следчага камітэта свае грошы, адабраныя падчас ператрусу.

    «У мяне няма ніякіх асабістых рэчаў, і набыць іх няма магчымасці. Па рашэнню суда ўся мая тэхніка — тэлефоны, камп’ютар — была знішчана і мне хацелася б яе зноў набыць. Мне вельмі патрэбна прывесці ў парадак сваё здароўе, я маю шмат псіхалагічных праблем, якія мне без спецыялістаў ня вырашыць. У чужой краіне я асабліва адчуваю сваю адзіноту, і з мэтай адаптацыі і інтэграцыі планую вучыць польскую мову. Гэта ўсё вымагае грошай, якіх я не маю», — тлумачыць яна сваё рашэнне звярнуцца па дапамогу. 

    ПАДТРЫМАЦЬ ІРЫНУ

    Сума збору — 4500 еўра

    €1200 – арэнда кватэры на 2 месяцы.
    €1000 – купіць ноўтбук і тэлефон.
    €900 – медабследаванне пасля калоніі ў розных дактароў, бо  псіхалагічны стан патрабуе працяглы курс тэрапіі, кансультацыю псіхатэрапеўта і, магчыма, медыкаменты.
    €800 – адзенне і абутак па сезоне, прадметы першай неабходнасці.
    €600 – курсы польскай мовы, каб неяк адаптавацца тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці