• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогер Vadimati пасля вызвалення знайшоў працу на рынку

    Былы палітвязень і блогер Вадзім Ермашук уладкаваўся працаваць у краму жаночага адзення на рынку «Карона». Раней ён спрабаваў знайсці працу праз Цэнтр занятасці — яму прапаноўвалі цяжкую фізічную працу, якой пасля аперацый Вадзім не можа зарабляць.

    Блогер Vadimati пасля вызвалення знайшоў працу на рынку

    Блогер Vadi­mati. Фота: з асабістага архіва

    Рэдакцыя Hrodna.life зрабіла матэрыял на адкрытых крыніцах і не звязвалася для яго з самім блогерам. Тэкст зроблены, каб паказаць, з чым сутыкаецца былы палітвязень, які застаецца ў Беларусі.

    Вадзім працуе ў краме Street Style на рынку «Карона». Ён кліча да сябе па пакупкі жанчын усіх узростаў. «Хачу ўжо ўключыць гэтага стыліста. Fash­ion is my pro­fes­sion. Дзяўчынкі, буду вельмі рады вас бачыць», — сказаў ён. Да затрымання ён працаваў на тым жа рынку, але ў іншым павільёне. Яго закрылі.

    Пасля вызвалення Вадзім правёў шмат часу на бальнічных. Ён падаў заяву на дапамогу ў сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам. Паводле яго, яму павінны даць 200−250 рублёў. Блогер збіраўся выдаткаваць іх на лячэнне зубоў пасля калоніі.

    У Цэнтры занятасці ж яму прапаноўвалі працу ў заапарку: па выразе Вадзіма — «гауно вазіць». Улічваючы, што мужчына перанёс некалькі аперацый праз анкалогію, такая праца яму не пасуе. Таксама Вадзім павінен адзначацца ў мясцовым РАУС як адбылы пакаранне. Улады прымусілі яго здаць пэўную колькасць макулатуры. Ермашук здаў, а пасля распавёў у сторыс, колькі грошай за гэта атрымаў — яму хапіла на цыгарэты і некалькі сасісак.

    Вяртанне да блогінгу

    Перыядычна ў блогера ёсць згадкі мясцовага бізнэсу — магчыма, гэта рэклама. Сам ён прызнаецца, што перастаў разумець Insta­gram пасля таго, як не карыстаўся ім тры гады.

    «Я, напэўна, нейкі калгаснік стаў у Insta­gram або што. Я проста паказваю сябе, паказваю, як я жыву, чым я займаюся. А цяпер, я гляджу, нейкія там модныя трэнды. Модныя там усе, такія нейкія відзюшкі пілуюць. Але я не бачу там людзей. Я бачу там нейкіх робатаў, якія паўтараюць за кімсьці нешта. А чаму мы ўсе гонімся за нейкімі трэндамі? Гэта тыпу лайкі набраць ці што? Усё ж такі, мне здаецца, Insta­gram створаны, каб рэалізаваць чалавека, паказаць яго магчымасці, якасці і здольнасці. І галоўнае, каб чалавека цікава было глядзець, а не задаваны трэнд кімсьці».

    Таксама ён сказаў, што не можа весяліцца і скакаць, пакуль яму балюча «ад многага, што адбываецца». А «бесіць» яго паспяховасць на «паказуху» — коучы, бізнесмены.

    Таксама Вадзім распавёў, што іншыя гродзенскія блогеры яго пазбягаюць. Ён назваў пяць імёнаў. «Што я гэтым блогерам нашым гродзенскім зрабіў? Так раней быццам бы сябравалі, а цяпер проста бягуць ад мяне. Баяцца мяне».

    Але ёсць і тыя, хто мае зносіны з Вадзімам і дапамагае яму. «Людзі паказваюць сябе з такога боку. Вы паверце, калі б з кім-небудзь з нашай тусоўкі — у нас было 10 чалавек — што-небудзь здарылася, я б жопу рваў. <…> А так, бачыце, яны хуценька пераабуваюцца. Але людзі заўсёды ўмеюць пераабувацца. Паглядзіце, будзе час, калі ўсе будуць пераабувацца, я ў гэтым упэўнены».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці