Нямецкі часопіс апублікаваў інтэрв’ю з футбалістам, які не сказаў журналісту ні слова
Нямецкі штотыднёвы спартыўны часопіс Sport Bild, які выдаецца ў Гамбургу, узяў інтэрв’ю ў падаючага надзеі футбаліста Лутшарэла Гертрэйды. Вось толькі малады гулец звычайна адмаўляе журналістам, бо вельмі моцна заікаецца. Паглядзіце, які выхад у такіх абставінах знайшлі медыйшчыкі.
Нідэрландскі футбаліст, абаронца нямецкага клуба «РБ Лейпцыг» і зборнай Нідэрландаў Лутшарэл Гертрэйда з дзяцінства пакутуе на разлад беглага маўлення, піша Sport Bild. Аднак журналіст выдання Стэн Хорніг угаварыў гульца на сустрэчу. Як? Ён прапанаваў адказваць на пытанні жэстамі.
Атрымалася надзвычай яскрава і эмацыйна.
Напрыклад, на пытанне «Якое ў цябе хобі?» спадар Гертрэйда паказаў, што любіць спяваць. Такі выбар захаплення зразумелы: падчас спеваў Лутшарэла перастае заікацца.
Посмотреть эту публикацию в Instagram