• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Партрэт Кацярыны Андрэевай з’явіўся на адкрыцці пасяджэння камітэта «Пісьменнікі ў няволі»

    24 верасня адбылося пасяджэнне камітэта «Пісьменнікі ў няволі» PEN Inter­na­tion­al. На адкрыцці былі сімвалічныя «Emp­ty Chairs» («пустыя крэслы») для тых, чый голас не можа, але павінен гучаць. Адно з гэтых крэслаў — для журналісткі Кацярыны Андрэевай, піша Беларускі ПЭН.

    Прэзідэнт Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай з партрэтам Кацярыны Андрэевай

    Прэзідэнт Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай з партрэтам Кацярыны Андрэевай. Фота: https://t.me/PENBelarus

    Кацярына Андрэева (Бахвалава) — журналістка, літаратарка, палітзняволеная. Аўтарка дакументальнай кнігі «Белорусский Донбасс» (2020, напісаная сумесна з мужам — журналістам Ігарам Ільяшам). У кнізе адлюстраваныя вынікі журналісцкага расследавання пра ўдзел беларусаў у баявых дзеяннях на Данбасе.

    15 лістапада 2020 года Кацярына Андрэева вяла стрым з «Плошчы Перамен» у Мінску для тэлеканала «Белсат». Яна паказала  жорсткі разгон сілавікамі мірнай вулічнай акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі. Спачатку журналістцы прызначылі 7 сутак адміністрацыйнага арышту, але пасля адбыцця гэтага тэрміну на волю яна і яе калега Дар’я Чульцова так і не выйшлі — ім прад’явілі крымінальнае абвінавачанне паводле артыкула 342: «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Да суда іх утрымлівалі ў СІЗА № 1, так званай «Валадарцы».

    18 лютага 2021 года суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Наталля Бугук падтрымала патрабаванне прадстаўніцы пракуратуры Аліны Касьянчык і пакарала Кацярыну 2 гадамі пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую калонію агульнага рэжыму.

    5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 гадоў пазбаўлення волі.

    PEN Inter­na­tion­al заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Кацярыны Андрэевай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці