• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Навошта ў Беларусі запускаюць свой клон YouTube і колькі гэта будзе каштаваць: «Кіберпартызаны» раскрылі ўнутраныя дакументы праекта

    Прапагандысты паабяцалі ў верасні запусціць беларускі клон YouTube. «Кіберпартызаны», якія ў кастрычніку 2023 года праніклі ва ўнутраную сетку дзяржагенцтва БЕЛТА, атрымалі доступ да дакументаў праекта і расказалі падрабязнасці.

    беларускі YouTube

    Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pixabay.com

    Паводле звестак «Кіберпартызан», праектам «беларускага YouTube» у пачатку 2023 года на даручэнне Лукашэнкі занялося дзяржагенцтва БЕЛТА.

    Беларускі клон відэахостынгу спатрэбіўся, бо на арыгінальным YouTube прапагандысцкія відэа перыядычна выдаляюць за парушэнне правілаў супольнасці. Так, у 2021 годзе на YouTube заблакавалі відэа з выступам Аляксандра Лукашэнкі на плошчы Перамогі 9 траўня. А ў 2022 годзе пад блакаванне трапіў канал Саюзнай дзяржавы «БелРос», які атрымліваў папярэджанні ад адміністрацыі за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі і прапаганду гвалту.

    Унутраны дакумент, у якім апісаная канцэпцыя стварэння інтэрнэт-рэсурсу. Фота: «Кіберпартызаны»

    На старце распрацоўшчыкі беларускага сэрвісу чакаюць максімум тры тысячы наведнікаў адначасова ў першы год, а ў другі — не больш за 20 тысяч адначасовых падключэнняў і да 50 тысяч — падчас грамадска значных падзей.

    Мяркуючы з атрыманых хакерамі дакументаў, першапачаткова відэахостынг планавалася назваць па-беларуску, але гендырэктарка БЕЛТА Ірына Акуловіч палічыла, што гэта кепска адаб’ецца на пошукавых запытах.

    «Магчыма, таму спыніліся на працоўнай назве „Видео.бел“», — пішуць «Кіберпартызаны».

    Перамовы наконт стварэння беларускага клона YouTube вяліся з некалькімі IT-кампаніямі, але актыўна — з дзвюма: ААТ «ИнДев Солюшенс» и правайдарам «А1″.

    Паводле інфармацыі «Кіберпартызан», «ИнДев Солюшенс» было зарэгістраванае ў снежні 2022 года. Ужо ў першыя некалькі месяцаў пасля старту кампанія пачала супрацоўнічаць з найбуйнейшыми ВНУ краіны і Міністэрствам аховы здароўя, а таксама стала рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій.

    «Дырэктар «ИнДев Солюшенс» — Алег Белякоў, былы супрацоўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ). Ён жа ўваходзіць у рабочую групу па фармаванні і выкананні Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» як прадстаўнік ААЦ. Больш за тое, згодна з юрыдычным адрасам на сайце «ИнДев Солюшенс», кампанія знаходзіцца ў тым самым будынку, што і «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам» пад кіраваннем ААЦ», — пішуць «Кіберпартызаны».

    Скрыншот з дакумента «Дорожная карта». Фота: «Кіберпартызаны»

    У дарожнай карце на распрацоўку відэахостынгу для рэспубліканскіх тэлеканалаў, доступ да якой атрымалі «Кіберпартызаны», таксама фігуруе беларуская даччыная кампанія аўстрыйскага правайдара «А1». Згодна з рабочым ліставаннем супрацоўнікаў БЕЛТА, перамовы наконт сумеснай рэалізацыі праекта вяліся з пачатку лета 2023 года.

    Згодна з унутраным дакументам БЕЛТА, з прадстаўнікамі «А1» на сустрэчы 9 кастрычніка 2023 года нават абмяркоўваліся канкрэтныя выдаткі і планы.

    «Так, запуск і абслугоўванне відэахостынгу цягам года прадстаўнікі «А1» папярэдне ацанілі ў 600−700 тысяч даляраў, калі браць гатовае рашэнне на базе праграмнага забяспечання «Вока». Аднак выдаткі ўжо праз месяц абмеркаванняў былі істотна скарэктаваныя ў большы бок. Супрацоўнікі БЕЛТА ацанілі неабходную суму для запуску і эксплуатацыі медыяплатформы ў першы год прыкладна ў 1,5−2 мільёны даляраў, а штогадовыя выдаткі, пачынаючы з другога года — прыкладна ў мільён даляраў», — расказалі хакеры.

    Скрыншот з дакумента «Вариант услуга». Скрыншот відэа

    Мяркуючы са звестак на сайце дзяржаўных закупак, у лютым і сакавіку 2024 года агенцтва БЕЛТА ўсё ж паспрабавала правесці адкрытыя конкурсы на паслугу па прадстаўленні сэрвісу відэавяшчання. Як сцвярджаюць «Кіберпартызаны», у іх брала ўдзел і кампанія «А1». Канкурэнцыю склала ТАА «Медыятэк», чыю заяўку камісія па закупцы адхіліла.

    Інфармацыя пра конкурс. Скрыншот з партала goszakupki.by

    «Паколькі летам гэтага года гендырэктарка БЕЛТА Ірына Акуловіч упэўнена паабяцала, што дзяржаўны відэапартал запрацуе ўжо з канца жніўня, можам дапусціць, што выканаўцу для праекта ўсё ж знайшлі», — падвялі вынік «Кіберпартызаны».

    Хто ім стаў — у расследаванні не паведамляецца.

    «Лягушка и не заметит, как сварится на медленном огне». Эксперты – о том, что делать, если в Беларуси начнут блокировать YouTube

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці