• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як атрымліваць кайф ад футбола, застаючыся журналістам? Гутарка са Змітром Міцкевічам

    Журналіст тэлеканала «Белсат» атрымаў трэнерскую ліцэнзію УЕФА катэгорыі С і плануе займацца аналітыкай гульні. Што прымусіла медыйшчыка ўшчыльную заняцца справамі футбольнымі? БАЖ пагутарыў са Змітром Міцкевічам.

    Зміцер Міцкевіч закончыў школу трэнераў. Фота: Face­book

    «Футбол немагчыма аддзяліць ад майго жыцця»

    Былы журналіст «Нашай Нівы», а цяпер – тэлеканала «Белсат» Зміцер Міцкевіч мэтанакіравана акунуўся ў вір футбольнага жыцця. Ён атрымаў трэнерскую ліцэнзію УЕФА катэгорыі С і паспяхова закончыў гадавы курс тактычнага аналізу ў футболе ў онлайн-школе «Барселоны». «Спадзяюся, мая прыгода з цудоўнай гульнёй працягваецца, ды будзе доўгай і цікавай», — напісаў журналіст на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

    Гэты тэкст быў створаны, дзякуючы дапамозе нашых чытачоў! Падтрымайце БАЖ на Patreon!

    — Вы ў свае 35 дабраахвотна вырашылі змяніць сваё жыццё. Што стала таму прычынай: незадаволенасць журналістыкай, а можа, патрэба рэалізаваць дзіцячую мару?

    — Дзіцячая мара — сапраўды адзін з фактараў. Я з футболам іду праз усё жыццё, яго немагчыма аддзяліць ад мяне: з 6–7 годзікаў, як я пачаў за гульнёй назіраць.

    І ў дзяцінстве, і падлеткам заўсёды прыходзіў на мазырскі стадыён «Юнацтва» перад матчамі і дапамагаў абслугоўваць матчы. Мне заўсёды хацелася быць бліжэй да працэсу.

    На прафесійным узроўні ў футбол я не гуляў, але ў дзяцінстве правёў вельмі многа часу на заўзятарскім сектары і глядзеў футбол адтуль. Пасля быў час спартовай журналістыкі, у якой я таксама трохі папрацаваў. Пазней я ўладкаваўся ў маю ўлюбёную мазырскую «Славію».

    Усё гэта было са мной. А цяпер я проста спрабую перайсці на новы ўзровень і знайсці сабе новае месца ў любімай гульні. Я бачыў пэўныя нішы, якія не з’яўляюцца мэйнстрымавымі, іх даследуе няшмат людзей (а ў Беларусі яны практычна адсутнічаюць), і мне захацелася паспрабаваць сябе.

    — Якім чынам вы патрапілі на вучобу? Відаць, усё ж аднаго жадання мала?

    — Пасля пераезду, ужо ў Польшчы, я спрабаваў пісаць аналітычныя тактычныя разборы, то-бок футбольную аналітыку, праўда, на аматарскім узроўні. Канешне, тэксты атрымліваліся дылетанцкімі, але маё імкненне да пільнага вывучэння гульні яны аформілі. Сябра падказаў мне анлайн-школу «Барселоны», у прынцыпе, гэта даволі даступная опцыя. Але асноўны масіў даследаванняў, дата-аналіз выходзяць на англійскай мове, так што яе веданне мне вельмі дапамагло.

    Зміцер Міцкевіч анлайн-школа «Барселоны»

    Так выглядае атэстат пра заканчэнне гадавога курса тактычнага аналізу ў футболе ў анлайн-школе «Барселоны». Фота: Face­book

    А пасля з’явілася магчымасць прайсці і трэнерскія курсы катэгорыі С. Катэгорыі УЕФА уяўляюць сабой розны ўзровень прафесійнай кваліфікацыі трэнераў. Я ўзабраўся толькі на першую прафесійную прыступку, з дзецьмі працаваць не планую, бо мяне найперш цікавіць аналітыка, выкарыстанне вялікіх дадзеных у футболе.

    Зараз увесь спорт вялікіх дасягненняў, у тым ліку і футбол, завязаныя на вялікіх аб’ёмах дадзеных, на аналізе інфармацыі.

    — Якія дзверы вам адчыняе трэнерская катэгорыя С?

    — Яна дазваляе працаваць асістэнтам трэнера ў прафесійных футбольных клубах, быць першым трэнерам у аматарскіх камандах, а таксама дазваляе трэніраваць дзяцей ад 6 да 13 гадоў у футбольных акадэміях.

    Зміцер Міцкевіч. Фота: Вальдэмара Дамейкі

    «Маё захапленне футболам не ўплывае на журналістыку»

    — Ці маеце ўжо канкрэтныя планы на сваю футбольна-трэнерскую кар’еру?

    — Мая асноўная праца – журналістыка, якой і прысвячаю асноўную частку часу. Але таксама сачу за дзвярыма, якія адкрываюцца на трэнерскім шляху. У мяне ёсць планы па далейшай вучобе, таму што я ўзабраўся толькі на першую прыступку. Менавіта зараз цікаўлюся не нейкай вокамгненнай магчымасцю папрацаваць (хаця гэта было б цудоўна), але трэба засвоіць большы аб’ём інфармацыі, каб перайсці на вышэйшы ўзровень.

    Ёсць цудоўны фільм Mon­ey­ball, зняты паводле кнігі Майкла Льюіса «Mon­ey­ball. Як матэматыка змяніла самую папулярную спартыўную лігу ў свеце», выдадзенай у 2003 годзе. Гэта кніга якраз пра неад’емную ролю аналітыкі і статыстыкі ў спорце. Тактычны аналіз таго, што адбываецца на футбольным полі, плюс статыстычны аналіз, іх трактоўка – гэта цэлая навука.

    — На «Белсаце» ведаюць пра незвычайны паварот у вашым жыцці?

    — Я нікуды не сыходжу, проста паралельна вучуся рабіць штосьці іншае. Пашыраю кампетэнцыі свайго хобі і надаю яму крыху больш часу, але на маю асноўную працоўную дзейнасць гэта пакуль ніяк не паўплывае.

    Зміцер Міцкевіч у студыі «Белсату»

    Зміцер Міцкевіч у студыі «Белсата». Фота: Face­book

    — Вы выказалі вялікую падзяку сваёй сям’і і блізкім людзям за падтрымку падчас вучобы. Цяжка далася?

    — Найперш вучоба вымагае часу, якога заўсёды не хапае, асабліва калі ты маеш сям’ю, дзяцей. Мае блізкія людзі бачылі, якім шчаслівым робіць мяне гэты занятак. Я сапраўды гэта люблю, таму падтрымка блізкіх людзей вельмі важная.

    Калі назіраеш за футбольным матчам, ты спрабуеш выбудоўваць паралельныя стратэгіі і тактыкі той ці іншай гульні. Часам глядзіш і думаеш: на месцы трэнера я зараз зрабіў бы гэта; бабах — і трэнер робіць менавіта тое, што ты падумаў.

    Больш за тое, у замежных СМІ (англійскіх ці італьянскіх) вельмі развітая футбольная аналітыка публіцыстычныга характару — журналісты даходліва тлумачаць сваім чытачам сутнасць таго, што адбываецца на футбольным полі. На Захадзе гэта вельмі папулярна: усе абмяркоўваюць, пра гэта гавораць.

    У Беларусі зараз такога проста не існуе. Увогуле ў Беларусі з любой аналітыкай зараз вялікія праблемы з‑за відавочных прычын. І ўвогуле з краіны з‑за санкцый сышлі статыстычныя кампаніі, натуральна, цяпер некаму збіраць інфармацыю, даступную трэнерскім штабам.

    Я з цяжкасцю ўяўляю, як цяпер трэнеры могуць працаваць на сур’ёзным узроўні, бо без вялікай колькасці інфармацыі сучасны трэнер як без рук. Магчыма, існуюць нейкія альтэрнатыўныя метады збору дадзеных (але я пра іх не ведаю). У любым выпадку адсутнасць выхаду на міжнародны рынак вельмі кеспка адбіваецца на развіцці беларускага футбола.

    «За шчасце было б убачыць Лігу чэмпіёнаў у Мазыры»

    — То-бок, вы бачыце магчымасць спалучыць абедзве прафесіі: працаваць футбольным аналітыкам і адначасова далей займацца журналістыкай?

    — Усё залежыць ад сітуацыі, ад развіцця падзей. Мне цікава і тое, і тое. Пакуль я толькі вучуся.

    Канешне, працу ў трэнерскім штабе футбольнага клуба не заменіць нічога: гэта пэўны адрэналін і зусім іншы ўзровень цікавасці і адказнасці. Гэта тое ж самае, што пісаць пра палітыку і непасрэдна рабіць палітыку: калі ты варочаеш зусім іншымі аб’ёмамі інфармацыі, калі ты сам прымаеш рашэнні, а затым пажынаеш іх вынік. Мне здаецца, што гэта прыносіць куды больш асалоды: ты сам знаходзішся ўнутры працэсу, пастаянна развіваешся.

    А самае класнае ва ўсім гэтым — адчуванне калектыву: ты камунікуеш, ты дзелішся ведамі і адначасова назіраеш за рэалізацыяй тваіх ідэй. Я праходзіў стажыроўку ў межах майго навучання, у меня была магчымасць паглядзець, як гэта адбываецца ў польскіх футбольных клубах: я кайфаваў. Гэта вельмі класны досвед.

    Зміцер Міцкевіч журналіст

    Зміцер Міцкевіч. Фота: Face­book

    — Вы многа гаворыце пра мазырскую «Славію» і адначасова вучыцеся на трэнера. Вы звязваеце сваё трэнерскае жыццё (калі яно складзецца, канешне) менавіта з родным клубам?

    — Я дагэтуль не ведаю, ці прыдатны да прафесіі трэнера: у мяне няма прафесійнага досведу.  Аналітыка — гэта трохі іншае: праца з выбудоўваннем стратэгіі, з аналізам таго, што адбываецца, і данясеннем атрыманай інфармацыі да трэнерскага штаба. А што трэнерская каманда будзе рабіць з атрыманай інфармацыяй — гэта ўжо іхняя справа.

    З іншага боку, калі я з самага дзяцінства заўзеў за мазырскую «Славію» і шмат гадоў правёў у розных іпастасях каля гэтага клуба і ўнутры яго — ў ролі прэс-аташэ і дапамагаў працаваць з заўзятарамі, — то для мяне было б вялікім гонарам калі-небудзь там папрацаваць. 

    Канешне, мара любога фаната – вярнуцца ў родны клуб. Было б крута — чарговы раз убачыць Лігу чэмпіёнаў у Мазыры. Напэўна, гэта можна было б назваць шчасцем.  

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці