• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    TГ-каналы DOXA і «Katolik_life. Неафiцыйнае» — у «экстрэмісцкім» спісе

    3 верасня на сайце Мінінстэрства інфармацыі чарговы раз абнавілі Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Папаўненне «экстрэмісцкага спісу» Мінінфарма

    Выява зроблена БАЖ пры дапамозе Chat­G­PT

    Сярод іншага, у яго ўключылі  Telegram-канал «Katolik_life. Неафiцыйнае» з ідэнтыфікатарам https://t.me/katolik_life. Адпаведнае рашэнне 30 жніўня прыняў суд Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

    Гэта Telegram-канал інфармацына-асветніцкага праекта, дзе асвятляюцца каталіцкія навіны Беларусі і свету, сацыяльныя і грамадска важныя тэмы ў святле хрысціянства. Ён афіляваны з сайтам Katolik.life , доступ да якога на тэрыторыі Беларусі абмежаваны  па рашэнні Міністэрства інфармацыі.

    Праект з’яўляецца прыватнай дабрачыннай ініцыятывай, аўтар кантэнту не мае адмысловага фінансавання. Але рэсурсы праекта  карыстаюцца папулярнасцю, многія публікацыі з яго перадрукоўваюць іншыя СМІ.

    Паводле рашэння суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы ад 30 жніўня экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызнаны кантэнт Telegram-канала DOXA з ідэнтыфікатарам https://t.me/doxajournal. Ён прэзентуе сябе як «незалежнае медыя супраць вайны, дыктатуры і няроўнасці», на канал падпісаны больш за 41 тысячу чалавек.

    У абноўленым спісе Мінінфрма ўжо другі раз згадана старонка ў  Tik­Tok, прысвечаная навінам Гродзеншчыны і ўсёй Беларусі. Паводле апошняй рэдакцыі Рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў, яна мае назву
    grod­nanews і ідэнтыфікатар  @grodnanews. Змест гэтай старонкі прызнаны «экстрэмісцкім» паводле рашэння суда Лідскага раёна Гродзенскай вобласці ад 30 жніўня.

    На два дні раней, 28 жніўня, старонку ў Tik­Tok з назвай «Навiны Гродна i вобласцi» і такім самым ідэнтыфікатарам ужо прызнаваў «экстрэмісцкай» суд Цэнтральнага раёна Мінска.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці