• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскімі дзяржаўнымі СМІ кіруюць сілавікі

    Галоўным рэдактарам рагачоўскай раёнкі «Свабоднае слова» старшыня Гомельскага аблвыканкама прызначыў Жану Шабашаву. Яна вядомая не толькі як прапагандыстка, якая пісала пасквілі на апазіцыянераў. У мінулым яна працавала супрацоўнікам прэс-цэнтра УУС Гомельскага аблвыканкама. Прынамсі, у 2011 годзе ў газеце «Свабоднае слова» яна падпісвалася менавіта як «супрацоўнік УУС». Пісала яна ў рубрыках «ЧП і крымінал» і «Здарэнні».

    Жана Шабашава «Свабоднае слова»

    Жана Шабашава. Фота: «Свабоднае слова»

    Аднак у 2023 годзе як намесніца галоўнага рэдактара Жана Шабашава пачынае пісаць пра “калектыўны захад”, “братэрскі расейскі народ” і “беглых палітычных аферыстаў”. Таксама менавіта з яе допісу ў газеце “Свабоднае слова” стала вядома пра крымінальную справу за абразу прэзідэнта ў дачыненні да Дзяніса Дашкевіча. А ў 2024 годзе яна ўжо піша ў рубрыцы “Палітыка” пра экстрэмісцкія чаты, разбэшчанасць на Алімпіядзе ў Парыжы і кепскую дэмакратыю на захадзе.

    “Свабоднае слова” – не адзіная газета на Гомельшчыне, якой кіруюць прызначэнцы з міліцыі. Так, у студзені 2023 года намеснікам галоўнага рэдактара “Гомельскіх ведамасцяў” прызначылі падпалкоўніка міліцыі Віталія Прыстромава.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці