• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістаў Алену Цімашчук і Аляксандра Кіркевіча ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў»

    Паводле пераліку «асобаў, схільных да экстрэмісцкай дзейнасці», абноўленага 23 жніўня на сайце Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, журналістка з Брэста Алена Цімашчук ужо «адбывае пакаранне». Тое самае пазначна і адносна Аляксандра Кіркевіча, журналіста з Гродна, хоць ён даўно з’ехаў з Беларусі і знаходзіцца на волі.

    Журналістаў Алену Цімашчук і Аляксандра Кіркевіча ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў»

    Журналісты Аляксандр Кіркевіч і Алена Цімашчук. Фота: сацсеткі

    Алена Цімашчук

    Алена Цімашчук працавала ў абласной тэлерадыёкампаніі «Брэст». У якасці фрылансера супрацоўнічала з рэгіянальнымі выданнямі «Вечерний Брест», «Брестский курьер», «Брестская газета», інтэрнэт-выданнем «Виртуальный Брест», а таксама «Брестским зелёным порталом».

    Сёлета 3 чэрвеня суддзя Брэсцкага абласнога суда Дзмітрый Карасінскі асудзіў Алену Цімашчук да 5 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі і прызначыў  штраф памерам 1150 базавых велічынь (гэта 46 000 рублёў ці амаль 14 000 долараў).

    Былую журналістку дзяржСМІ прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (артыкул 369–1 КК), распальванні варожасці ці варажнечы (частка 3 артыкула 130 КК), ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні (частка 3 артыкула 361–1 КК).

    Пра сутнасць крымінальнай справы, распачатай супраць Алены Цімашчук , вядома няшмат. Праз неколькі дзён пасля вынясення прысуду, 12 чэрвеня, праўладны Telegram-канал «Жёлтые сливы» змясціў пра яе абразлівы допіс. Там сцвярджалася, што Алена Цімашчук «действительно работала в гос СМИ и все у нее было хорошо», але трапіла «в чат-бот экстремистского формирования «Радыё Свабода», а оттуда и в обучающую программу фонда «Вацлава Гавела». Таму ёсць падставы меркаваць, што за гэта дзяўчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні. Паколькі ў Беларусі «Радыё Свабода» абвешчанае такім фарміраваннем рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў ад 23 снежня 2021 года.

    Сутнасць абвінавачанняў ў распальванні варожасці ці варажнечы і ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь застаецца невядомай. Невядома і канчатковае рашэнне Вярхоўнага суда, які 16 жніўня разглядаў апеляцыйную скаргу журналісткі.

    Алесь Кіркевіч

    Алесь (Аляксандр) Кіркевіч журналіст-фрылансер, пісьменнік і краязнаўца з Гродна, колішні намеснік старшыні «Маладога фронту». Распачатую супраць яго крымінальную справу сёлета на працягу месяца разглядалі ў Гродзенскім абласным судзе ў парадку спецвытворчасці. Гэта значыць, завочна, без прысутнасці на працэсе абвінавачанага — Алесь Кіркевіч ужо некалькі гадоў жыве за мяжой, куды мусіў з’ехаць, асцерагаючыся палітычна матываванага пераследу за сваю дзейнасць.

    Слуханне ў судзе распачалося 8 ліпеня, і пасля чатырох судовых пасяджэнняў 2 жніўня 2024 быў абвешчаны вырак. Суддзя Гродзенскага аблсуда Юрый Казакевіч прызнаў журналіста вінаватым у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (частка 1 артыкула 361–4 КК) і ў іншым садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, учыненым паўторна, групай асоб па папярэдняй змове (частка 2 артыкула 361–4 КК).

    Па сукупнасці пакаранняў, суддзя прызначыў Алесю Кіркевічу 7 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама яго асудзілі да  штрафу памерам 24 000 рублёў.   

    У кошт пагашэння штрафу Гродзенскі абласны суд пастанавіў рэалізаваць арыштаваную 22 лістапада 2023 года маёмасць журналіста. Гэта «1/3 долі права ўласнасці Кіркевіча А. Р. на будынак аднакватэрнага жылога дома па адрасе: Віцебская вобласць, Ушацкі раён, Кубліцкі сельскі савет, в. Бычкі, вул. Цэнтральная, д. 33». Гэта хата на малой радзіме знакамітага пісьменніка Васіля Быкава, якую некалькі гадоў таму супольна выкупілі актывісты і праводзілі там летнікі для грамадска-актыўнай моладзі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці