• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Каму належыць Вільня»: пра што пісала газета «Крыніца» ў 1925 годзе

    Друкаваны орган Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі меў сваю рэдакцыю ў Вільні. Легендарнае выданне 23 жніўня 1925 года было забароненае, але неўзабаве адрадзілася пад іншай назвай – «Беларуская Крыніца». Што чыталі нашыя продкі?

    На момант лета 1925 года галоўным рэдактарам быў Браніслаў Туронак. Заснавальнікам і першым рэдактарам быў ксёндз Адам Станкевіч, а ў 1930‑х на гэтай пасадзе працаваў Янка Пазьняк, дзед Зянона.

    Газэта каштавала 15 польскіх грошаў, а падпіска на год складала 6 злотых.

    Угодкі Багушэвіча

    Апошні нумар перад закрыцьцём распачынаўся артыкулам пра Францішка Багушэвіча.

    Сярод аж некулькіх беларускіх народных юбілеяў у сёлетнім годзе пасьля Ф. Скарыны першае месца належыць Ф. Багушэвічу, якога сёлета прыпадаюць 25‑я ўгодкі сьмерці. Мэтрычныя кніжкі касьцёла ў Жупранах (Ашмянскі павет) за 1900 год №62 пішуць, што ў гэтым годзе 15 красавіка ў Кушлянах памёр Ф. Багушэвіч, маючы 60 гадоў ад роду. Цела яго пахавана пры тым жа касьцёле.

    Памяць Ф. Багушэвіча нязвычайна дарагая для беларусаў, бо ён зьяўляецца бацькам і пачынальнікам беларускага адраджэнскага руху. Сярод беларускіх патрыётаў і песьняроў ён першы загаварыў аб усестаронным адроджэньні беларускага руху.

    Думкі свае Францішак Багушэвіч захаваў для нас у дзьвёх невялічкіх кніжках: Дудка беларуская, падпісаная выдуманым прозьвішчам Мацей Бурачок, і Смык беларускі, падпісаны так-жа прозьвішчам выдуманым Сымон Рэўка з‑пад Барысава.

    Багушэвіч першы сказаў: «Не пакідайце мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!»

    Значэньне для нас працы Францішка Багушэвіча гістарычнае. Ён першы стварыў ясныя лініі беларускага адраджэньня.

    Беларуска-літоўскае паразуменьне

    Як і сто гадоў таму, так і сёньня ў дачыненьнях паміж двума народамі былога Вялікага Княства Літоўскага быў цень складаных прэтэнзіяў. Што адбывалася ў 1925?

    Гісторыя і геаграфія, а так жа супольныя інтарэсы палітычныя, культуральныя і эканамічныя спрадвякоў беларусаў і літоўцаў прымушалі жыць у паразуменьні і згодзе. Дык нічога дзіўнага, што народы гэтыя заўсёды былі з сабой дужа блізка, а разыходзіліся толькі пад чужой прынукай.

    Вось-жа і сёньняшні час некаторыя, як з боку беларускага так і літоўскага, так-жа завуць часам непаразуменьня, а нават і сваркі беларуска-літоўскай.

    На наш погляд гэта непаразуменьне ёсьць надта невялічкае і ня мае пад сабой цьвёрдага і пэўнага грунту: яно, паводле нас, знаходзіцца перадусім між беларускай, а хутчэй “тожэ беларускай” эміграцыяй і некаторымі кругамі літоўскага грамадзянства ў Коўні. Грамадзянства ж Віленшчыны, як беларускае, так і літоўскае, між сабой ня бачаць ніякага непаразуменьня.

    Ідзець пытаньне, да каго Віленшчына, што цяпер знаходзіцца пад Польшчай, будзе і павінна належыць у будучыне: да Літвы, ці да Беларусі?

    Адказ на гэтае пытаньне хоць ня лёгкі, але ўсё ж магчымы.

    Урывак з апошняга нумару

    Бяручы гэту справу практычна, як беларусы, так і літвіны павінны як найбліжэй паразумецца і супрацоўнічаць, баронячы сябе і здабываючы правы свайго народу ад Масквы і Варшавы. Але гэта адказ толькі негатыўны і тут ніякага непаразуменьня між беларусамі і літоўцамі няма і быць ня можа.

    Калі ж ідзе аб адказе на пытаньне прынцыпова і пазытыўна: як падзяліць скуру віленскага мядзьведзя, дык трэба сказаць, што і тут справа ня так ўжо страшная. Калі б у гэты шчасьлівы час беларускі народ, хоць бы так як літоўскі, меў свій незалежны цэнтр, сваю дзяржаву, то трудна дапусьціць, каб гэтыя два народы, ідучы за гісторыяй і за духам часу, а так жа і за супольнымі інтарэсамі, не маглі дамовіцца аб межах між сабой, ці яшчэ лепш – аб узаемным сужыцьці.

    На наш погляд палітычная будучыня (можа нават і недалёкая) нашага Краю мусіць выліцца ў беларуска-літоўска-украінскую фэдэрацыю: тады кожны з названых народаў меў бы свае ўласныя палітычныя цэнтры, а цэнтр фэдэрацыі мог бы быць у Вільні ў старой літоўска-беларускай сталіцы.

    Калі б аднак літоўцы, не жадаючы ўваходзіць у такую, або толькі ў літоўска-беларускую фэдэрацыю, у якой яны былі б меншасьцяй, і калі б стаялі на грунце межаў з Беларусяй, адзначаных расейска-літоўскім трактатам 12 ліпеня 1920 года і на грунце ўмовы з урадам Ластоўскага, і калі б з тых ці іншых прычын лепшай палітычнай літоўска-беларускай мяжы выдумаць ня было б магчымым то, на наш погляд, можна было б беларусам згадзіцца і на гэта, з тым аднак, што калі беларускі народ стане на ногі сапраўды і калі гэна мяжа акажацца перажыткам і недарэчнасьцяй, то новае паразуменьне беларуска-літоўскае зьменіць гэтыя межы, ці агулам завядзець новыя ўзаемныя палітычныя адносіны.

    Аўтаномная частка беларускай тэрыторыі ў пашыранай Літве куды лепш чулася б і культурна і эканамічна, чым цяпер пад цэнтралістычнай і абшарніцкай Польшчай, і хутчэй вяла б да агульнага адраджэньня і вызваленьня ўсёй Беларусі.

    Беларуская газета ў 1926 годзе: Палітычным вязням – волю!

    Такая «вучыцелька» вучыць нашых дзетак

    Нехта пад імём Даўбешка даслаў ліст у рэдакцыю Крыніцы звёскі Дзявятні Сьвянцанскага павету:

    У нас ёсьць польская вучыцелька, каторая слаба вучыць дзяцей. За тры зімкі дзіця ані добра напіша, ані прачытае. Але што‑ж ты парадзіш! Хоць ня хочыцца ісьці да школы, але мусіш. А да школы ня пойдзеш – штраф напішуць! Адзін раз, неяк зімою, кажа вучыцелька, што прыйшлі паперы, каб спісала дзяцей, хто за беларускасьць, а хто за польскасьць. Назаўтра дзеці прыйшлі да школы і яна пачала пытацца ў дзяцей, хто куды хоча. Дзявятні ўсе галасавалі за польскасьць, а Пільцы (суседняя вёска) за беларускасьць.

    Тады вучыцелька кажа: «беларусы будуць хадзіць у лапцёх, а палякі ў храмовых чаравіках». Ды яшчэ: «беларусы будуць сьвіней пасьвіць!» На гэта дзеці адказалі ёй: «Дык за тое кілбасы будзем есьці».

    Пасьля вучыцелька давай страшыць дзяцей, што беларусаў будзе ганяць паліцыя. А ўрэшце сказала, што Беларусі нідзе няма, толькі ў Пільцах ды Жодзішках!

    Дык падумайце паважаныя чытачы Крыніцы, як жа ж ня жаль нам, што такая бязглуздая вучыцелька вучыць нашых дзетак!

    Белорусский фотограф зафиксировал, как выглядели наши предки в начале ХХ века — редкие кадры из архива Александра Сержпутовского

    З усяго сьвету

    Францыя цяпер мае найбольш клопату. З аднаго боку вайна з Марока і друзамі ў Сірыі наражаюць Францыю на вялікія страты, як у людзях так і ў грашах. З другога боку катастрафальны стан французскага франка падрывае аўтарытэт Францыі ў вачах усяе Эўропы. Далей Францыя ўлезла па вушы ў даўгі. Найбольш яна вінна Амэрыцы і Англіі. Гэтыя дзяржавы ня могуць ужо далей так трываць і вымагаюць, каб Францыя аддала даўгі.

    Каб выйсьці з такога небясьпечнага палажэньня Францыя просіць Амэрыку адлажыць час сплаты даўгоў. Адным словам Францыя цяпер залезла ў тупік.

    Каб мець прадстаўленьне аб стратах, якія паносяць французы ў Марока ў людзях, даём даныя з газэт. І так за месяц ліпень гэтага года французскія страты ў людзях выносяць больш як 500 забітых і 3000 параненых. Гэта за адзін месяц. А якія ж шкоды паняслі французы ад пачатку вайны? Ня дзіва, што французы як мага стараюцца памірыцца з паўстанцкім мараканскім племенем Рыф.

    У Сірыі, у Малой Азіі, падобна мараканцам, паўсталі проці французскай апекі друзы. Апошнім часам французы там пацярпелі паражэньне. Паўстанцы пабілі пад Амон французскае войска, забралі ў яго некалькі танкаў, 3 аэрапланы, 6 гарматаў і 300 палонных. Усіх забітых, параненых і ўзятых у палон французаў, як пішуць газэты, ёсьць 800 чалавек. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці