• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі фатограф Сяргей Гудзілін анансаваў выхад фотакнігі-архіва аб уласным досведзе эміграцыі

    «Постбеларус» — праектам аб уласным досведзе эміграцыі беларускі фатограф і медыямастак Сяргей Гудзілін займаецца ўжо амаль год.

    «Постбеларус»: кніга-фотаархіў Сяргея Гудзіліна

    Сяргей Гудзілін. Фота: Сяргей Міхаленка

    «Жыву і калекцыяную артэфакты жыццядзейнасці з музейнай пільнасцю», — прызнаецца творца. Праверыць на жыццяздольнасць праект як патэнцыйную фотакнігу-архіў аўтар вырашыў сёння на платформе Patre­on.

    «Постбеларус»: кніга-фотаархіў Сяргея Гудзіліна

    Вокладка прататыпа фотакнігі-архіва. Фота: сацсеткі Сяргея Гудзіліна

    «Не тое, каб гэта была ўжо мара (хто ў эміграцыі кніг ня піша, га?), але пачаў абрастаць у сваім экзылі ўсялякім смеццем, якое, пры больш пільным паглядзе, з’яўляецца зусім і не смеццем, — распавёў пра аб’екты калекцыянавання былога і актуальнага жыцця Сяргей Гудзілін. — Нешта прывёзлася з сабой у кішэнях, тэчках і на донцах валізак. Ну дык во — жыву і калекцыяную артэфакты жыццядзейнасці з музейнай пільнасцю».

    У кнізе-прататыпе аўтара «сабраныя» — квіткі з Беларусі і Літвы, жэтоны, абгорткі ад цукерак, металічныя фіксатары з датай вырабу хлеба, з якімі той прадаецца ў замежжы, тэст на кавід, сімка — маленькія рэчы-дэталі, з якой складалася жыццё «да» і «пасля» эміграцыі. Фотаграфія пакуль прадстаўлена ў архіве паляроіднымі здымкамі.

    Мастак падзяліўся, што пакуль назва кнігі мысліцца толькі адна — «Постбеларус».

    «Хочацца, канечне, праз гэны бук інтэлектуальна разгарнуць назву ў цэлы этычна-эстэтычны канструкт і стаць класікам», — дадае з пэўнай самаіроніяй аўтар.

    Сяргей Гудзілін абяцае «піжонскі дызайн» кнігі — «поўнасцю чорныя старонкі з белым тэкстам».

    «Постбеларус»: кніга-фотаархіў Сяргея Гудзіліна

    Старонка з кнігі-прататыпа. Крыніца: patreon.com

    «Постбеларус»: кніга-фотаархіў Сяргея Гудзіліна

    Старонка з кнігі-прататыпа. Крыніца: patreon.com

    «Постбеларус»: кніга-фотаархіў Сяргея Гудзіліна

    Старонка з кнігі-прататыпа. Крыніца: patreon.com

    Сяргей Гудзілін — фатограф, лічбавы і медыямастак з Жодзіна. Пачынаў са здымак спартовых падзей, некалькі гадоў супрацоўнічаў з беларускімі і міжнароднымі медыя. Уладальнік Гран-пры Belarus Press Pho­to (2011), прэміі «Прафота» (2020). Ягоныя фатаграфіі публікаваліся ў The New York Times (USA), Gaze­ta Wybor­cza (Poland), Nasha Niva (Belarus), Sven­s­ka Dag­bladet (Swe­den), Stern Online (Ger­many), Nation­al Geo­graph­ic (USA) і іншых СМІ. Найбольшым захапленнем Сяргея Гудзіліна з’яўляецца фіксацыя паўсядзённага жыцця асобных супольнасцей з дапамогай медыятэхналогій і навукова-мастацкіх практык.

    Пазнаёміцца з праектам «Постбеларус» і падтрымаць яго можна тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці