• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр самы стары тыктокер Беларусі. Дзядуля Гена пражыў 93 гады

    «Я дзед Гена. Просты беларускі дзед. Мне 93 гады. Я пражыў доўгае жыццё», — казаў ён у першым роліку.

    «3 жніўня не стала нашага любімага дзядулі Гены», напісалі ягоныя ўнукі і размясцілі развітальны ролік.

    @ded_gena 3 августа не стало нашего любимого дедушки Гены💔 #дедгена #генаяня #дедушка #беларусь ♬ оригинальный звук — 🎶🎧🎶

    Старонка ў тыктоку з’явілася некалькі месяцаў таму. 93-гадовы дзядуля Генадзь папрасіў карыстальнікаў падпісвацца, каб «сябраваць і кантактаваць», піша Telegraf.news

    «Я дзед Гена. Просты беларускі дзед. Мне 93 гады. Я пражыў доўгае жыццё. Падпісвайцеся на мяне, будзем з вамі размаўляць і сябраваць», — распавёў дзядуля ў першым відэароліку на сваёй старонцы ў Tik­Tok.

    Ён дадаў, што любіць жарты і гумар і гатовы распавядаць цікавыя гісторыі і дзяліцца сакрэтамі даўгалецця.

    @ded_gena #дедгена #генаяня #дед #дедушка #беларусь #беларускіцікток ♬ Волшебная музыка (Опус 4) — Александр Кэтлин

    На старонцы дзядулі змясцілі некалькі відэаролікаў, якія яму, верагодна, дапамагала здымаць яго ўнучка. У іх Генадзь гатаваў халаднік, каштаваў клубніцы і правяраў памяць.

    У адным з відэаролікаў дзядуля распавёў, што раней працаваў кіроўцам і жыў у Навагрудскім раёне, але пасля смерці жонкі некалькі гадоў таму пераехаў у сталіцу да дзяцей. Дзядуля сказаў, што вельмі рады каментарам і прывітанням ад сваіх падпісчыкаў, якія ўсе чытаў.

    @ded_gena #дед #дедгена #генаяня #кадышеваплывётвеночек ♬ yusia — YUSIA

    Карыстальнікі сацсетак вельмі цёпла рэагавалі на ролікі. Некаторыя нават згадалі, што ўжо сустракалі Генадзя ў сацсетках, калі яго жонка яшчэ была жывая, але гэты акаўнт чамусьці заблакавалі.

    У каментарах людзі цёпла развітваюцца з дзедам Генадзем, пішучы добрыя словы падзякі і памяці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці