• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Згубіць «Белсат» было б скрышальна»: Беларуская незалежная кінаакадэмія скіравала ліст у падтрымку тэлеканала Дональду Туску, Радославу Сікорскаму, уладам TVP

    «У часе ўсё больш моцнай і агрэсіўнай беларускай ды расейскай прапаганды аслабіць, а тым больш згубіць «Белсат» было б скрышальна», — Беларуская незалежная кінаакадэмія звярнулася да польскіх уладаў з заклікам захаваць беларускі тэлеканал і яго самастойнасць.

    Журналісты Ігар Віняўскі ды Ірэна Кацяловіч запісваюць інтэрв’ю з дырэктарам тэлеканалу «Белсат» Аляксям Дзікавіцкім. Варшава, Польшча. 18 сакавіка 2024 года.
    Фота: Аліса Ганчар / Белсат

    Ліст у падтрымку незалежнага медыя сёння быў адпраўлены ў канцылярыю прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска, міністру замежных спраў Радославу Сікорскаму, уладам тэлебачання TVP.

    Беларуская незалежная кінаакадэмія ў сваім лісце звярнула ўвагу на значнасць працы «Белсату» ў часы «паўнавартаснай, брутальнай і беспрынцыповай інфармацыйнай вайны» ў Беларусі. Наколькі важнай і вырашальнай у гэтай вайне з’яўляецца інфармацыйная прадукцыя тэлеканалу, і кінапраекты, рэалізаваныя на базе незалежнага медыя.

    «Сістэматычная праца каманды «Белсату» з напрамкам кіно дапамагла захаваць у выглядзе фільмаў сотні аспектаў беларускай рэчаіснасці, а таксама дала магчымасць рэалізаваць свае кінапраекты дзясяткам беларускіх аўтараў, у тым ліку лаўрэатам прэстыжных міжнародных кінафестываляў. Гэтыя кінапраекты, як і інфармацыйная прадукцыя «Белсату», дапамагалі прасоўваць у Беларусі дэмакратычныя каштоўнасці і фармаваць свабодны ад прапаганды светапогляд, а таксама задавольвалі прагу беларусаў да праўдзівай карціны свету», — адзначаецца ў лісце.

    «Мы, сябры Беларускай незалежнай кінаакадэміі, выказваем салідарнасць з «Белсатам» на фоне трывожных навінаў датычна будучага існавання тэлеканалу і заклікаем польскія ўлады захаваць «Белсат», а таксама самастойнасць тэлеканалу. На наш погляд, «Белсат» можа быць функцыянальным, а таксама быць голасам вольных беларусаў толькі ў форме самастойнай структуры. Ужо некалькі месяцаў мінула ад абвяшчэння пра аб’яднанне «Белсату» ў адну структуру з TVP World, і за гэты час усё больш зразумелым становіцца, што будучыні ў беларускай незалежнай журналістыкі і незалежнага кіно ў новай структуры не будзе», — гаворыцца ў звароце.

    Беларуская незалежная кінаінстытуцыя, падкрэсліваючы шматгадовую падтрымку беларускага тэлеканала польскімі ўладамі ў папярэднія гады, дзякуючы за гэта, лічыць, што згубіць медыя зараз, у складаны і драматычны момант гісторыі, можа стаць вялікай памылкай для інфармацыйнага поля не толькі Беларусі, але ўсходнееўрапейскага рэгіёна.

    «Нас непакоіць будучае інфармацыйнае поле Беларусі, а таксама ўсходнееўрапейскага рэгіёна, без «Белсату»і яго праектаў. У часе ўсё больш моцнай і агрэсіўнай беларускай ды расейскай прапаганды аслабіць, а тым больш згубіць «Белсат» было б скрышальна. У часе бесчалавечных рэпрэсіяў у Беларусі і шырокай інфармацыйнай вайны дыктатараў супраць Захаду прайграць тэлеканал на карысць лукашэнкаўскаму рэжыму можа быць катастрафічнаю памылкаю.

    Мы ў Беларускай незалежнай кінаакадэміі верым у стваральны патэнцыял праўды і мастацтва. «Белсат» гадамі распаўсюджвае гэтыя каштоўнасці і захоўвае беларусаў у кантэксце дэмакратычнай Еўропы.

    Хай заўсёды будуць праўда і кіно! У Беларусі яны патрабуюць «Белсату», — завяршаецца ліст.

    Чытаць тэкст звароту цалкам можна тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці