• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    BySol адкрыў збор на дапамогу Андрэю Гнёту

    Ініцыятыва BySol распачала збор сродкаў для зняволенага рэжысёра і журналіста Андрэя Гнёта. Грошы патрэбныя, каб аплаціць адвакатаў, кватэру пад хатні арышт, ежу і лекі.

    BySol адкрыў збор на дапамогу Андрэю Гнёту

    Андрэй Гнёт. Фота з асабістага архіва

    Сума збору — €10 000.

    «Каб не аказацца зноў у турме, неабходна аплачваць арэнду кватэры для свайго ж арышту. Цэны на такія кватэры выстаўляюць значна вышэй за рынкавыя, бо ніхто не хоча здаваць кватэры пад хатні арышт. Па правілах, я ўнёс перадаплату адразу за 3 месяцы — 5000 еўра. 25 ліпеня чарговы тэрмін перадаплаты», — расказвае пра выдаткі Андрэй Гнёт.

    На прадукты і лекі штомесяц ідзе не менш як 500 еўра. Акрамя таго, трэба аплочваць паслугі адвакатаў.

    «Рахунак за слуханне ў Вышэйшым Судзе 26 сакавіка і 1 красавіка з боку адвакатаў склаў 7000 еўра. Туды ўключана падрыхтоўка ўсіх дакументаў, апеляцый і работа з доказамі. Рабіць такую ​​працу могуць толькі лакальныя сербскія адвакаты і больш ніхто».

    41-гадовы Андрэй Гнёт — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст. Займаўся вытворчасцю відэапрадукцыі для аб’яднання SOS.by, якое ў Беларусі прызнана «экстрэмісцкім фарміраваннем».

    Мужчына быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 года пагранічнай службай Сербіі пасля прылёту ў Бялград, пасля чаго перададзены паліцыі. Прычына затрымання — знаходжанне ў міжнародным вышуку па запыце беларускага бюро Інтэрпола ад 21 верасня 2023 года. Ведамства прасіла экстрадаваць Гнёта ў Беларусь для крымінальнага пераследу.

    Спачатку мужчыну было вырашана выдаць Беларусі, але 12 сакавіка 2024 года Апеляцыйны суд у Бялградзе адмяніў гэтую пастанову. Пасля гэтага справа пераглядалася яшчэ некалькі разоў.

    Далучыцца да збора ў падтрымку калегі можна тут

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці