• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Лондане пройдзе выстава творчасці беларускіх палітвязняў

    Вечарына мастацтва, кіно і актывізму пад агульнай назвай «Лісты палітвязняў Лукашэнкі» пройдзе 5 жніўня ў Лондане. Мерапрыемства ладзіць «Індэкс цэнзуры» — структура, якая выступае за свабоду выказвання меркаванняў. Арганізатары правядуць выставу творчасці беларускіх палітвязняў і пакажуць фільм «Выпадковы прэзідэнт» пра Святлану Ціханоўскую.

    выстава ў Лондане лісты палітвязняў

    Афіша вытавы ў Лондане

    Акцыя прысвечаная лёсавызначальным падзеям 2020 года ў Беларусі, калі Лукашэнка сілай падавіў масавыя пратэсты, каб застацца пры ўладзе. Маштабныя і жорсткія рэпрэсіі цягнуцца ўжо чатыры гады, у беларускіх турмах сядзяць больш за 1400 палітвязняў (Каардынацыйная рада прыводзіць зусім іншую лічбу вязняў – больш за 5 тысяч) – але палітычнаму крызісу не відаць ні канца ні краю.

    Назва выставы «Лісты палітвязняў Лукашэнкі» гаворыць сама за сябе: гэта мастацкія пасланні з‑за кратаў, бо часам толькі так ўдаецца падтрымліваць сувязь са свабодай. Звычайныя беларусы, кінутыя за краты толькі таму, што асмеліліся ці кінуць выклік рэжыму Лукашэнкі, ці проста крытыкавалі яго, у лістах на волю часта адпраўляюць малюнкі і вершы, якія ў выніку і ўвайшлі ў экспазіцыю.

    Выставу стварыла і курыруе Марта Хегарці па замове Індэкса цэнзуры. Яе асновай паслужыў праект «Лісты вязняў Лукашэнкі», зроблены Індэксам цэнзуры сумесна з Беларускім Свабодным тэатрам, фондам «Дом правоў чалавека» і рэсурсам Politzek.me у перыяд з 2021 па 2023 гады.

    Партрэты беларускіх палітвязняў на выставе ў Варшаве ў траўні 2024 года, фота: БАЖ

    Падчас акцыі Roast Beef Pro­duc­tions пакажа фільм «Выпадковы прэзідэнт» пра Святлану Ціханоўскую. Ніхто не думаў, што маладая хатняя гаспадыня, маці дваіх дзяцей пяройме палітычную эстафету свайго мужа Сяргея Ціханоўскага, арыштаванага яшчэ за тры месяцы да выбараў-2020.

    Менавіта Святлана Ціханоўская перамагла падчас прэзідэнцкай кампаніі і стала сімвалам шматтысячных пратэстаў 2020 года. Нягледзячы на спецаперацыю рэжыму на чале з КДБ, якая мела на мэце выціснуць жанчыну за межы краіны, Ціханоўскую дагэтуль прымаюць на Захадзе як прэзідэнта-электа — прэзідэнта, які атрымаў электаральную перамогу.

    Пасля фільма арганізатары зладзяць панэльную дыскусію, на якой плануецца абмеркаваць і стужку, і сітуацыю ў Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці