• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне сёння распачаўся завочны суд над журналістам Алесем Кіркевічам

    У Гродзенскім абласным судзе 8 ліпеня а 10‑й гадзіне распачаўся завочны суд над журналістам Алесем Кіркевічам. Яго вінавацяць у садзеянні экстрэмісцкай дзейнасці. Справу суд разглядае ў парадку спецыяльнай вытворачасці, бо Кіркевіч з’ехаў з Беларусі раней, асцерагаючыся палітычна матываванага пераследу. На працэс прызначаны суддзя Юрый Казакевіч.

    Алесь Кіркевіч завочны суд

    Алесь Кіркевіч. Фота: Радыё Свабода

    Спецыяльную вытворчасць паводле частак 1 і 2 артыкула 361–4 Крымінальнага кодэкса (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці) у дачыненні да Алеся (Аляксандра) Кіркевіча распачалі 29 сакавіка 2024 года. Сутнасць абвінавачання невядомая.

    Гродзенскі журналіст-фрылансер, пісьменнік і краязнаўца, колішні намеснік старшыні «Маладога фронта» Алесь Кіркевіч — былы палітвязень. Ён браў удзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. На пачатку 2011-га быў арыштаваны. 5 траўня 2011 года суд Кастрычніцкага раёна Мінска прыгаварыў яго да 4 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў наваполацкай папраўчай калоніі,  быў вызвалены праз памілаванне 1 верасня 2011 года.

    Цяпер, паводле артыкула 361–4 КК РБ, яго могуць асудзіць да пазбаўлення волі тэрмінам да 7 гадоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці