• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Экстрэмісцкімі прызналі кнігі Паўла Севярынца, TikTok «Хартыя’97» і другі раз — старонку «Media IQ» у Facebook

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 24 чэрвеня абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складаецца паводле рашэнняў судоў. Робіцца гэта на запатрабаванне пракурорскіх работнікаў. І, падобна, іх дзеянні часам не ўзгадняюцца.

    Фота: pexels.com

    Прыкладам, 19 чэрвеня суд Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» змест старонкі «Media IQ» у сацыяльнай сетцы Face­book. Перад гэтым, 13 чэрвеня, тое самае ўжо зрабіў суд Цэнтральнага раёна Гомеля. Такім чынам, гэтая старонка з адным і тым жа ідэнтыфікатарам facebook.com/mediaIQBelarus  двойчы трапіла ў «экстрэмісцкі спіс», які складае Мінінфарм.

    Рашэннем суда Кастрычніцкага раёна Мінска ад 20 чэрвеня «экстрэмісцкімі» абвешчаны некалькі кніг палітвязня Паўла Севярынца. Гэта кнігі «Каменнае сэрца», «Люблю БЕЛАРУСЬ: 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі», «Беларусалім. Кніга другая. Сэрца сьвятла»,  выдадзеныя ў розныя гады, як у Беларусі, так і за яе межамі.

    Гэтаксама 20 чэрвеня суд Вілейскага раёна Мінскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» Tik­Tok-акаўнт пад назвай «Хартыя’97» з ідэнтыфікатарам @charter97.org.

    24 чэрвеня суд Полацка і Полацкага раёна прызнаў «экстрэмісцкай» старонку «Полоцк, Новополоцк – Новости Полотчины» ў  Face­book. Акаўнт з ідэнтыфікатарам facebook.com/groups/novopolotsk/ мае 8,4 тысячы падпісчыкаў. Тут размяшчаліся навіны пра мінулую прэзідэнцкую выбарчую кампанію, агульнабеларускі страйк, паведамленні пра стан мясцовых прадпрыемстваў. Але апошняя публікацыя на старонцы зробленая яшчэ ў 2021 годзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці