• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь» абвясціў пра выхад з медыясеткі Infopoint

    З медыясеткі Info­point выходзіць тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь». Галоўная прычына — адсутнасць фінансавання.

    «Мая краіна Беларусь» выйшла з Infopoint

    Эмблема канала «Мая краіна Беларусь»

    «Мая краіна Беларусь» і іншыя праекты, створаныя Сяргеем Бяспалавым, заяўляюць аб выхадзе з медыйнай структуры, якая раней называлася як Info­point. Гэта адбылося з прычыны адсутнасці фінансавання, але нягледзячы на ​​гэта мы і надалей будзем працягваць змагацца з прапагандай лукашэнкаўскіх СМІ», — гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала.

    Сяргей Бяспалаў — беларускі блогер і палітычны актывіст. Акрамя праекта «Мая Краіна Беларусь» ён стварыў таксама «Вусы Лукашэнкі». Бяспалаў — экс-добраахвотнік палка імя Кастуся Каліноўскага. У 2024 годзе стаў дэлегатам Каардынацыйнай рады ад спісу «Незалежныя беларусы».

    Info­point — медыясетка, якая аб’ядноўвае шэраг беларускіх тэлеграм-каналаў ды іншых медыяпраектаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці